Некалькі тыдняў таму я папярэджваў пра тое, што лукашысты рыхтуюць серыю правакацый супраць гуманітарных арганізацый. Нашая сістэма не зазнала шкоды і працягвае працу. Задача госаў падарваць давер і разарваць плыню салідарнасці з палітвязнямі не дасягнутая. Асобна хачу заявіць – людзей у кадры, што выкарыстоўваюць прапагандысты, я лічу закладнікамі і ахвярамі тэрора. У іх становішчы яны […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Вызвалены пяць палітвязняў пасля выступленняў на дзяржаўным тэлебачанні
Стала вядома пра вызваленне пяці палітвязняў— Уладзімір Балцянкоў— Сяргей Чэкель— Аляксандр Лагута— Арцём Ліцэвіч (на фота)— Уладзімір Апановіч (?) Выглядае, што ўмовай вызвалення кожнага з іх было выступленне ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання з заявай пра тое, то яны будуць падаваць іск у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць праваабаронцаў, якія «разгалосілі іх персанальныя звесткі» — […]
Чатырнаццаць гадоў Плошчы: важны этап на шляху да будучай свабоды Беларусі
Чатырнаццаць гадоў той самай Плошчы. Мы неяк прызвычаіліся да гэтага слова. Плошча. Сінонім да “акцыі пратэсту”. Сабрацца на адной плошчы, прайсці да другой, а потым… Потым краіна жыве, як жыла раней. Але тая Плошча, у 2010 г, была іншай. Людзей шмат (сапраўды шмат!), надзвычайная жорсткасць мянтоў, напад на Някляева, арышты кандыдатаў… Вялікая надзея, і цяжкае […]
Сябры, падзяліцеся калядным настроем і фотаздымкамі ялінкі ў бяспецы
Хутка зімовыя святы. Сябры, хто ў бяспецы зараз, а падзяліцеся калядным настроем, пакажыце вашы ялінкі – дома ці ў горадзе. Дасылайце фота ў наш бот @SemChizei_bot. Сустрэнем святы разам! Жыве Беларусь!
Вольных Купалаўцаў прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем, але тэатр працягвае дзейнічаць у Еўропе
Вольных Купалаўцаў прызналі “фарміраваннем”. Ну, здаецца, нязначная падзея: калі экстрэмісцкі музычны гурт ёсць, то чаму б не быць экстрэмісцкаму тэатру? Але гісторыя з Купалаўскі паказальная. Як усе бандыты, лукашэнкаўскія “сілавікі” любяць і ўмеюць “аджымаць”: грошы, маёмасць, бізнэсы. А з аджатага абавязкова трэба высмактаць усе сокі і разбурыць тое, што засталося. І вось яны паспрабавалі аджаць […]
Пратэсты ў Тбілісі: людзі выступаюць супраць рэпрэсій і падтрымліваюць свабоду выбару
Сэрца сціскаецца, калі глядзіш навіны з Тбілісі. І гэтыя колеры сцягоў, і маршы ўсіх, каго можна ўявіць: пенсіянераў, студэнтаў, айцішнікаў, вінаробаў і нават дыджэяў… Шмат падабенстваў, шмат успамінаў. Страшна, бо людзі стаміліся, і людзі без масак, а “грузінская мара” таксама ўсе маскі скінула: вось збіваюць і арыштоўваюць апазіцыянераў, вось штампуюцца новыя рэпрэсіўныя законы, вось пацукі […]
Статус палітзняволеных журналістаў з Наваполацкай калоніі №1: Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку
Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве Што з палітзняволенымі журналістамі з Наваполацкай папраўчай калоніі № 1, даведаўся @belsat. https://nashaniva.com/357267 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Святлана Ціханоўская пра самагубства беларускай актывісткі Святланы Круцікавай
Святлана Ціханоўская – пра самагубства беларускай актывісткі «10 снежня скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчыну судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, падвяргалі вобшукам і псіхалагічнаму гвалту. Немагчыма нават усвядоміць, праз што прымусілі прайсці чалавека, што вырашыўся на такі страшны крок – крок адчаю і незваротнасці… Рэжым знішчае людзей не толькі ў турмах. Ён руйнуе здароўе – […]
Святлана Ціханоўская заклікае падтрымліваць правы чалавека ў Беларусі да Дня правоў чалавека
Святлана Ціханоўская – да Дня правоў чалавека«10 снежня 1948 года была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, якая стала сімвалам надзеі для людзей ва ўсім свеце. Але сёння, нават у сэрцы Еўропы, гэтыя відавочныя правы пад пагрозай. Тыя прынцыпы, што павінны былі быць непахіснымі, ставяцца пад сумнеў, а людзі, якія змагаюцца за свабоду, самі становяцца ахвярамі. […]
Пуцін гарантуе падтрымку дыктатарам і забяспечвае ім бяспеку і жыллё пад Растовам
Спачатку пуцін гарантаваў падтрымку януковічу. І не падмануў, вунь хаткай пад Растовам забяспечыў. Потым пуцін гарантаваў падтрымку асаду. Падтрымка напрыканцы выйшла хутчэй маральная, але зноў ёсць надзея на хатку. Застаўся ў пуціна яшчэ адзін кішэнны дыктатар, самы любімы, амаль брат. Яму таксама гарантуецца і падтрымка, і бяспека, і хатка. Але Расія ўжо не тая. Вядома […]