Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бeл»…

Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бeл»

У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне затрымалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына. У гэты ж час прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт ініцыятывы «письмо.бeл», а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, Мазур, Каранюхін і Лыкшын маюць дачыненне да «письмо.бeл».

Па інфармацыі «Вясны», цяпер мужчыны знаходзяцца ў СІЗА, іх абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

«Вясна» сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед ініцыятывы «письмо.бeл».

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/117035