Сябры, хто ў Беларусі, рыхтуйце на ўсялякі выпадак vpn, каб глядзець зварот Прэзідэнткі. Бо пацукі замест святкаванняў могуць пачаць YouTube блакаваць
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У навагоднюю ноч беларусы загадваюць жаданні адзінства, справядлівасці і надзеі на будучыню
У навагоднюю ноч усе загадваюць жаданні – нават самыя скептычныя і рацыянальныя па жыцці людзі. Раней жаданні былі розныя, вялікія і малыя, бо кожны марыў пра асабістае: зарабіць грошай, знайсці каханне, дабіцца поспеху ў любімай справе. Былі жаданні і адзіныя на сям’ю: маладая пара марыць пра дзіця, ці дзеці – пра здароўе для хворых бацькоў. […]
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня ў 23:48 па мінскім часе
Навагодні зварот Святланы ЦіханоўскайГлядзіце прамову 31 снежня а 23:48 па мінскім часе Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2025 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской Сустракайма Новы год разам! У традыцыйным звароце 31 снежня беларуская лідарка звяртаецца да беларусаў з важнымі словамі. Гэта пасланне пра тое, што аб’ядноўвае нас і дае надзею. Святлана Ціханоўская: «У гэтым годзе зварот, […]
Альтэрнатыўная праграма навагодніх перадач на беларускім Ютубе без VPN
Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім Ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач Што паглядзець у навагоднюю ноч, калі не хочаш выпадкова пачуць з дзясятак песень аўтарства Ганны Сялук і пабачыць стэрыльныя «блакітныя агеньчыкі»? Сабралі ў падборку святочныя беларускія праграмы. Музыка, жарты, палітычныя прагнозы — маем усё! https://nashaniva.com/358625 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Павел Севярынец адзначае 48-ы дзень народзінаў за кратамі
Сёння свой 48-мы дзень народзінаў сустракае за кратамі Павел Севярынец Павел Севярынец — палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і пісьменнік. Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён ішоў з з пікета па зборы подпісаў вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Пазней Паўлу было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя […]
Ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаваў сябе вінаватым, паведамляе katolik.life. Справу святара з 25 лістапада ў закрытым рэжыме разглядалі ў Мінскім абласным судзе. Прысуд вынес суддзя Уладзімір Арэшка. Каталіцкаму святару 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Апошнім часам Генрых […]
Падзяка і падтрымка Украіне
…і падзяка. #Ukraina #Украіна
Тры тоны аліўе і падарункі дастаўлены абаронцам Украіны валянтэрамі з Кіева
ICTV: Тры тоны аліўе на фронт для абаронцаў Украіны Чатыры дзясяткі валянтэраў сабраліся ў прадмесьці Кіева і згатавалі традыцыйную сьвяточную салату, сярод іх былі і беларусы. Тое, зь якімі думкамі яны гэта рабілі, адзначыла Сьвятлана Шаціліна, сябра выбарчага сьпісу «Блёк Воля», валянтэрка, намесьніца кіраўніка місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве:«…зь вялікай удзячнасьцю да Ўкраіны, якая […]
Тысячы беларусаў, уключаючы Мікалая Дзядка, сустрэнуць Новы год за кратамі
Новы год за кратамі: свята ўзмоцненага рэжымуМікалай Дзядок Тысячы чалавек у Беларусі праз сваю грамадзянскую пазіцыю сустрэнуць Новы год за кратамі. Сярод іх — наш калега, анархіст і блогер Мікалай Дзядок. Гжты артыкул Мікола напісаў у 2016 паводле свайго досведу амаль пяцігадовага зняволення па «справе анархістаў». Мы жадаем каб Мікола і іншыя палітвязні як мага хутчэй выйшлі […]
Ірына Шчасная і іншыя маці расказваюць пра разлуку з дзецьмі праз калонію
«Ён спалохаўся так, што не мог расціснуць пальчыкі, якімі трымаў лыжку» «Пачуццё віны за тое, што здарылася, цяпер заўсёды са мной, я заўсёды да гэтага вяртаюся», — кажа Ірына Шчасная. Амаль чатыры гады яна не бачылася з сынам — іх разлучыла калонія. Тое ж самае адбылося і ў сем’ях Вольгі Філатчанкавай, Вольгі Такарчук, Алесі Буневіч. […]