«Служу Беларусі!», – Аляксандар «КУСЬ» Клачко, Блёк Воля
Мэдаль «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ», узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, якой узнагароджваюць за выключную адданасьць у служэньні Беларусі, быў уручаны Сьвятланай Ціханоўскай сябру «Блёка Воля» Аляксандру «КУСЮ» Клачко: «…за актыўнае прасоўваньне ў парадак дня падтрымкі дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валянтэраў, за актыўны ўдзел у парамілітарным беларускім руху і актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці».
Аляксандар таксама меў гонар атрымаць для перадачы дачцэ пабраціма Вользе такі мэдаль пад нумарам 1, якім быў уганараваны Аляксандар «САШКО» Царук (пасьмяротна): «…за заснаваньне віленскай вэтэранскай арганізацыі «Крайт» (цяпер «Сашко»), актыўнае прасоўваньне парадку дня і падтрымку дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валянтэраў, актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці».
Урачыстая цырымонія адбылася 19 сьнежня на Калядным прыёме ў Вільні, дзе беларусы і беларускі разам з партнэрамі і партнэркамі дэмакратычнай Беларусі абмеркавалі вынікі году і падзякавалі адно аднаму.
(яшчэ 14 красавіка 2023 году суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў мэдаль і яго выяву «экстрэмісцкімі матэрыяламі» – як звычайна, «рускамірскім» ушлёпкам муляе беларускі герб і беларускія колеры.)
#БеларусьбудзеВольнай