Дзве хуткія сустрэчы-варкшопы для мастакоў і куратараў у #Варшава, #Польшча1⃣УЖО СЁННЯ: We Bu…

Дзве хуткія сустрэчы-варкшопы для мастакоў і куратараў у #Варшава, #Польшча

1⃣УЖО СЁННЯ: We Build Memory in Order to Forget – #лекцыя пра супраціў каланіялізму праз #арт-практыкі

Калі: 13 ліпеня, 18.00
Дзе: Цэнтр салідарнасці «Сланечнік».

Праз арт-праекты і практыкі ў беларускім мастацтве абмяркуюць сувязь імперскага ўяўлення з рэальнымі каланіяльнымі інфраструктурамі, а таксама пра магчымыя тактыкі супраціву праз стварэнне інфраструктуры апекі. Грунтуючыся на ідэі ўзаемазалежнасці і «імперска-каланіяльных камунікацый», лекцыя прапануе разглядаць Беларусь не як адзінкавы прыклад, а ў глабальным кантэксце сузалежнасцяў і магчымага абмену практыкамі супраціву і салідарнасці.

Лектарка Антаніна Сцебур – куратар, гісторык #мастацтва і мастацтвазнаўца. Працуе запрошаным выкладчыкам у Берлінскім універсітэце мастацтваў (UdK), дзе выкладае курс арт-актывізму. Сузаснавальніца праекта #дамаудобнаявбыту па гендарнай дыскрымінацыі ў постсавецкіх краінах і даследчай платформы Spaika.Media. Са-куратар шматлікіх выставаў.
Падрабязней.



2⃣Новыя абставіны, новыя выклікі” – сустрэча-лікбез па партфоліа-менеджменце ад Вольгі Кліп

Калі: 18 ліпеня, 18.00.
Дзе: Staromiejski Dom Kultury, Kameralna zala, Rynek Starego Miasta 2.

«За 1,5-2 гадзіны раскажу пра асноўныя складнікі мастацкага партфоліё і правілы яго складання, у прыватнасці CV і рэзюмэ, творчую біяграфію, artist statement і візуальнае партфоліа».

Гэтая сустрэча будзе карысная мастакам у сэнсе artists, а таксама куратарам і арт-мэнэджарам.
Матэрыялы, пра якія пойдзе размова на сустрэчы, – гэта базавы набор мастака для ўдзелу ў конкурсах грантаў, рэзідэнцый, выставак і г.д.

Ладзіць сустрэчу Вольга Кліп#арт-куратар і менеджар #мастацтва, з 2016 займаецца партфоліа менеджментам творцаў, зімой 2023 сумесна з @sekktor паспяхова правяла курс па Portfolio management на англійскай мове.

Уваход вольны – па рэгістрацыі ў дырэкт (данейшн вітаецца!)
Падрабязней.

#майстар_клас #мастакі #куратары #творцы