Тры магчымасці ад American Councils для беларусаў і беларусак | #ЗША1⃣ Hubert H. Humphrey Fel…

Тры магчымасці ад American Councils для беларусаў і беларусак | #ЗША

1⃣ Hubert H. Humphrey Fellowship

Адкрыты прыём заявак на праграму Hubert H. Humphrey Fellowship — гадавую праграму прафесійнага развіцця ў ЗША для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак.
Праграма дае магчымасць вучыцца ва ўніверсітэце, удзельнічаць у прафесійных мерапрыемствах, праходзіць стажыроўку і паглыбляць экспертызу без неабходнасці атрымання ступені.
Для каго: прафесіяналы і прафесіяналкі з вышэйшай адукацыяй (бакалаўр або эквівалент) і мін. 5 гадамі досведу ў галінах:
– Дзяржаўнае кіраванне і палітыка
– Эканоміка і фінансы
– Журналістыка і камунікацыі
– Правы чалавека і права
– Ахова здароўя
– Экалогія і ўстойлівае развіццё
– Адукацыя, урбаністыка, сельская гаспадарка, лідарства і інш.

Прапануецца:
– Навучанне на ўзроўні магістратуры ў адным з універсітэтаў ЗША
– Удзел у прафесійных праграмах і канферэнцыях
– Стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях
– Візавая падтрымка, штомесячная стыпендыя, пакрыццё ўсіх выдаткаў (навучанне, страхоўка, пералёт, матэрыялы і інш.).

Ддл: 20 ліпеня, 23:59 (UTC+3).
Даведацца больш


2⃣ PFP — Праграма прафесійных стажыровак

Адкрыты прыём заявак на Professional Fellows Program (PFP) — праграму міжнароднага абмену, якая дае магчымасць прайсці 5-6 тыднёвую стажыроўку ў ЗША ў галіне бізнесу, прадпрымальніцтва і развіцця супольнасцяў, а таксама рэалізаваць праект пасля вяртання.
Перыяд стажыроўкі: вясна 2026.
Для каго: кандыдаты і кандыдаткі ва ўзросце 25-40 гадоў, якія:
– Маюць грамадзянства Беларусі (у т.л. тыя, хто выехаў пасля жніўня 2020)
– Валодаюць англійскай на добрым узроўні
– Маюць мінімум 2 гады прафесійнага досведу і цяпер працаўладкаваныя
– Праяўляюць лідарскі патэнцыял і гатовыя працаваць з супольнасцямі.

Сферы:
– Стартапы і развіццё бізнесу
– Сацыяльнае прадпрымальніцтва
– Акселератары і інкубатары
– Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва
– Маркетынг і кіраванне
– Развіццё супольнасцяў.

Прапануецца:
– Віртуальная падрыхтоўка да паездкі і арыентацыя па прыездзе ў ЗША
– Індывідуальна падабраная і поўнасцю аплочаная стажыроўка ў амерыканскай арганізацыі
– Ментарская падтрымка і ўдзел у трэнінгах, мерапрыемствах і паездках па ЗША
– Падтрымка ў распрацоўцы і рэалізацыі ўласнага праекта пасля вяртання
– Магчымасць запрасіць амерыканскага ментара/-ку ў сваю краіну для рэалізацыі праекта
– Далучэнне да глабальнай сеткі выпускнікоў праграмы.

Ддл: 31 ліпеня, 22:59 (UTC+3).
Даведацца больш


3⃣ Fulbright Foreign Student Program (FFSP)

Адкрыты прыём заявак на праграму Fulbright Foreign Student Program — магістарскую праграму, якае дае магчымасць вучыцца 1-2 гады ва ўніверсітэце ў ЗША і атрымаць ступень у адной з прыярытэтных сфер.

Для каго: асобы са ступенню бакалаўра або эквівалентам (на момант падачы).

Сферы:
– Эканоміка і фінансы
– Міжнародныя адносіны
– Права і правы чалавека
– Журналістыка і масмедыя
– Дзяржаўнае кіраванне і палітыка
– Адукацыя
– Экалагічная палітыка і інш.

Прапануецца поўнае фінансаванне на ўвесь перыяд навучання:
– Аплата навучання
– Авіябілеты
– Штомесячная стыпендыя
– Медыцынская страхоўка
– Магчымасць (на конкурснай аснове) стажыроўкі падчас навучання
– Падтрымка ў візавых пытаннях і арыентацыя перад выездам.

Ддл: 3 жніўня, 23:59 (UTC+3).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.