13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі блаславёную Мар’яну Бярнацкую разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска.
Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча) у сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. Ліпск належаў да былога ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гродзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі.
http://cssr.by/tsarkva/svyatyya/201-blaslavjonaya-mar-yana-byarnatskaya.html