«У нас не было праблемаў, пакуль не ўмяшаўся Трамп». Губэрнатар Каліфорніі патрабуе адклікаць Нацыян…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

«У нас не было праблемаў, пакуль не ўмяшаўся Трамп». Губэрнатар Каліфорніі патрабуе адклікаць Нацыянальную гвардыю з Лос-Анджэлесу

https://smarturl.click/Y3pda

Губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адклікаць загад аб разьмяшчэньні дзьвюх тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлесе, дзе ўспыхнулі пратэсты супраць дзеяньняў міграцыйнага ведамства, назваўшы загад незаконным. Гэта першы выпадак за апошнія дзесяцігодзьдзі, калі прэзыдэнт паклікаў Нацыянальную гвардыю бяз запыту ці згоды штату.