Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце29 кастрычніка 1937 год…

Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Апошнія гады там праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, на якіх ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх творы.

Зміцер Дашкевіч прапанаваў змяніць фармат акцыі, паколькі ў сённяшніх умовах небяспечна ладзіць нейкія мерапрыемствы.

«29 кастрычніка мы чарговы раз будзем узгадваць чорную ноч у гісторыі Беларусі (…) Такога злачынства, кажа Уладзімер Арлоў, ня ведае гісторыя ніводнай Еўрапейскай дзяржавы. (…) Хацелася б 29 кастрычніка сустрэцца ў Курапатах — і, узгадваючы нявінна забітых, разважыць пра тое разам. Ды сем злейшых сіл духаў [адсылка да Евангелля] так узбясіліся, што і гэтага ўжо не зробіш.

Але 29 кастрычніка запрашаю кожнага на сваім месцы ўзгадаць «Ноч расстраляных паэтаў»: пад хэштэгам #Ночпаэтаў запішыце верш, прачытайце твор, паразважайце пра прычыны таго, што з намі адбывалася і адбываецца», — напісаў Дашкевіч.