СУСВЕТНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСАЎ 2.0 Дата: 30 кастрычніка 2021Фармат: Анлайн Кангрэс – гэта яскравая, неза…

СУСВЕТНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСАЎ 2.0
Дата:
30 кастрычніка 2021
Фармат: Анлайн

Кангрэс – гэта яскравая, незабыўная, пазітыўная падзея, арганізаваная беларусамі ўсяго свету для абмеркавання самых важных пытанняў сучаснай Беларусі. У мінулым годзе ў Кагрэсе ўзялі ўдзел больш за 150 спікераў і панэлістаў, а паглядзелі яго больш паўмільёна чалавек!

Усе мы, беларусы, сваякі і сябры, суседзі і калегі, аднакласнікі і настаўнікі – частка вялікай сям’і. Мы жывем на роднай зямлі і ў многіх іншых краінах. Мы гаворым па-беларуску і на шматлікіх мовах свету. Мы ведаем, як быць салідарнымі і абараняць сваіх. Мы ведаем, што ўсе нашыя галасы складаюць адзін голас – голас нашага народу. Мы ведаем, што наш дом – гэта Беларусь, і дзе б мы ні былі, нашая Беларусь заўсёды будзе з намі – у нашых сэрцах, у галасах нашых родных і блізкіх, у месцы, куды мы можам вярнуцца.

Калі ў сэрцы вашым жыве Беларусь, то Сусветны Кангрэс Беларусаў – гэта падзея для ВАС! Удзельнічайце ў Кангрэсе! Абярыце для сябе ролю, што найбольш імпануе вам:

Кангрэс будзе транслявацца на Youtube-канале «Беларусы Замежжа» – глядзіце дыскусіі і выступленні бясплатна і ананімна.

Рэгіструйцеся як дэлегат ад вашай супольнасці, вуліцы ці дома. Добраахвотныя рэгістрацыйныя зборы дапамагаюць аргкамітэту аплаціць неабходныя для арганізацыі Кангрэсу выдаткі.

Далучайцеся да валанцёраў аргкамітэта Кангрэсу!

Вазьміце ўдзел у стварэнні найноўшай гісторыі Беларусі!