Такое было ў часы савецкай акупацыі яшчэ да Другой сусветнай вайны. Ва ўсходняй частцы Беларусі, дзе камуністы ўсталявалі БССР, дня 3 чэрвеня 1937 года выйшаў загад № 33 пад назваю “Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю”.
У ліку прыгавораных да знішчэння – кнігі Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і іншых. Асаблівая катэгорыя асуджаных на агонь – тэрміналагічныя слоўнікі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Узгадайце гэта, калі хтосьці на расейскай мове будзе заяўляць, што на беларускай мове нібыта не было і няма навуковай тэрміналогіі.
Акупанты разумелі, што вынішчэнне культуры – гэта галоўны фактар вынішчэння нацыі. Сёння бачым, як гісторыя паўтараецца, а неасавецкі аўтарытарызм яшчэ больш чым раней адкрыта ўзяўся за паскарэння насаджэння расеізацыі і вынішчэння Беларушчыны ў Беларусі.