Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Папа Францішак: Святы Дух падтрымлівае вернікаў святлом надзеі на шляху Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Духоўнае настаўленне: -“Святы Дух, сваёй пастаяннай прысутнасцю на шляху Царквы, выпраменьвае святло надзеі ў вернікаў: Ён падтрымлівае яго, як паходню, якая не згасае, каб падтрымліваць і ажыўляць наша жыццё. Сапраўды, хрысціянская надзея не падманвае і не расчароўвае, бо заснавана на ўпэўненасці, што нішто і ніхто ніколі не зможа адлучыць нас ад Божай любові”. Папа Францішак, […]

Марк Шагал пра Біблію як крыніцу паэзіі і натхнення ў жывапісе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША МАСТАЦТВА.МАРК ШАГАЛ – БІБЛЕЙСКАЕ ЗАЧАРАВАННЕ. “У жывапісу ёсць толькі адзін колер – колер кахання…” Марк Шагал “Ад юнацтва прыцягвала мяне Біблія. Мне заўсёды здавалася і да гэтага часу здаецца, што яна самая вялікая крыніца паэзіі ўсіх часоў. Біблія падобная на рэзананс прыроды, і гэтую таямніцу я спрабаваў перадаць… але я не чытаў Біблію, я […]

Полацк 14.07.2024: Свята «Надзея не расчаруе» у грэка-каталіцкім храме

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПОЛАЦК 2024, Нядзеля – 14.07.2024: Свята “НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ”. === 9-13.07.2024 семі-дэкада (полу-дэкада) = 5 дзён малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята. Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові. (Добрай дапамогай ў малітве ёсць “Акафіст Імю Ісуса”, аўтарства Францішка Скарыны). ===Кожны год […]

Адукацыйная сістэма базыльянскага ордэна на беларускіх землях: гісторыя ўздыму і заняпаду

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сістэма адукацыі, створаная базыльянскім ордэнам на беларускіх землях, зведала перыяды ўздыму і заняпаду, звязанага са спусташальнымі войнамі, якія пракаціліся па беларускіх землях (1654‑1667 г., 1700‑1721 г.). Жорсткі пераслед Уніяцкай Царквы ў час ваеннага ліхалецця 1648‑1651 і 1654‑1667 г. амаль дашчэнту знішчыў базыльянскае школьніцтва – спынілі працу айчынныя школы і семінарыі. Працэс яго адраджэння зацягнуўся на […]

Леў Кішка — Кіеўскі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы ў 1714-1728 гадах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Леў Кішка — Кіеўскі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай, тады Уніяцкай, Царквы ў 1714-1728 гадах — шматгранна важная постаць для БГКЦ. Ён жыў і служыў у часы брутальнага перахопу ўплыву на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай з боку Маскоўскага царства, якое навязвала свае парадкі, асабліва ў рэлігійных і царкоўных справах. Але ўжо тады, у складаных гістарычных абставінах, мітрапаліт Леў […]

Св. Аўгустын заклікае да любові і братэрства паміж хрысціянамі і іншымі вернікамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Па-над усім заклікаем вас, браты, да любові ўзаемнай не толькі паміж сабою, але таксама і да тых, хто застаецца вонкі, ці то да язычнікаў, якія не прызнаюць яшчэ Хрыста, ці то да адлучаных ад нас, гэта значыць тых, якія разам з намі прызнаюць Галаву, але не хочуць належаць да Цела. З болем думаем пра іх […]

Св. Клімент Рымскі заклікае да міру і братняй любові ў Царкве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Адкуль сярод вас спрэчкі і гнеў, звады, падзел і войны? Ці ж не аднаго мы маем Бога, аднаго Хрыста, аднаго спасланага нам Духа ласкі, адно пакліканне ў Хрысце? Чаму ж мы разрываем і раздзіраем члены Хрыста, чаму выступаем супраць свайго цела і настолькі паддаемся шаленству, што забываем аб тым, што мы члены адзін аднаго. Прыгадайце […]

Уладыка Петко Валаў хіратанаваны новым біскупам Епархіі св. Яна XXIII у Сафіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі – Уладыкі Петка Валава У суботу 6 ліпеня 2024 г. у Сафіі, біскупскую хіратанію (біскупскія свячанні) атрымаў новы ардынарый Балгарскай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду Ўладыка Петко Валаў (прызначаны 8 красавіка 2024 г.). Хіратанія прайшла ў кон-катэдральным храме св. Яна ХХІІІ. Галоўным свяціцелям быў уладыка Хрысто Пройкаў […]

Св. Аўгустын заклікае прызнаваць свае грахі і прасіць прабачэння

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Не будзем думаць, што мы дасканалыя і не маем граху. Каб жыццё заслужвала пахвалы, будзем прасіць аб прабачэнні правінаў. Людзі ж, якім не хапае надзеі, тым менш звяртаюць увагу на свае грахі, чым больш старанна вышукваюць іх у іншых. A шукаюць не для таго, каб выправіць зло, але каб яго асудзіць. Паколькі для сябе не […]

Пераклад візантыскага гімну Αγνή Παρθένε Δέσποινα ад гурта “Святло Усходу”

Грэка-католікі Беларусі #Царква

РАДУЙСЯ, ДЗЕВА МАЦІ.Пераклад візантыскага старажытнага гімну Αγνή Παρθένε Δέσποινα.Гурт “Святло Усходу”. Вакал: Алесь Палуйка, Андрэй Латыш, Арцём Сітнікаў, Сяргей Раюнец;Гітара, укулеле: Арцём Сітнікаў;Запіс і апрацоўка: Алесь Палуйка;Пераклад: Сяргей Раюнец. LINK: https://www.youtube.com/watch?v=vNm2klNHRSA Радуйся, Дзева Маці Пераклад візантыскага старажытнага гімну Αγνή Παρθένε ΔέσποιναГурт “Святло Усходу” Радуйся, Дзева Маці Уладарка, Дзева Чыстая, Святая Багародзіца, Радуйся, Дзева МаціЦарыца, Маці […]