НАШЫ ПРАЕКТЫ.”СІЛА ВЕРЫ” : СПАДЧЫНА СТРОЧЫЦ.Беларусы – народ набожны. Спрадвечна. Мяняліся часы, але…

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
“СІЛА ВЕРЫ” :
СПАДЧЫНА СТРОЧЫЦ.

Беларусы – народ набожны. Спрадвечна. Мяняліся часы, але “сіла веры” у Бога, у Сусвет, у найвышэйшы і найразумнейшы Промысел – жыла. У язычніцкія часы – былі адны Богі, з прыходам хрысціянства – жыццё беларуса падпарадкавалася Евангеллю, Іісусу Хрысту і яго ісцінам.

Дзіўна, але ў нашым жыцці і побыце захаваўся цудоўны мікс – павагі і да царкоўных канонаў, і памяць пра старадаўнія верванні нашых продкаў… Дзівосным чынам дэманструе гэтую трывалую традыцыю… беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах !

Сярод экспанатуры тут – і храмы, і капліцы-узоры хрысціянскага дойлідства, і зборы ікон – праваслаўных, каталіцкіх, уніяцкіх, жывое мастацтва батлейкі… Тут жа – калекцыі абярэгаў і рэканструкцыі даўніх рытуалаў і абрадаў на Каляды, на Святога Яна, на Дзяды…

Новы выпуск тэлепраекта “СІЛА ВЕРЫ” будзе – са скансэна.

Паглядзіце сёння ў 13.30 і заўтра ў 07.30 на тэлеканале “БЕЛАРУСЬ-3”.