У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з рэцэнзіяй Адама Бабарэкі на сатырычную паэму Кандрата Крапівы Біблія.
У мінулай перадачы гаворка ішла пра тое, што літаратурны крытык лічыць Крапіву ўдумлівым даследчыкам Святога Пісання, які знаходзіць у кнізе Быцця спрэчныя моманты. Паводле Бабарэкі, такім чынам паэт выкрывае падман духавенства: святары нібыта пераконваюць людзей у існаванні Бога, святасці герояў Старога Запавету, праўдзівасці Святога Пісання, каб падпарадкоўваць іх уладзе цароў і шляхты.