Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Перадкалядныя рэкалекцыі ў Мінску 6-8 снежня 2024 у парафіях св. Язэпа і св. Міколы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ. =Парафія Прав. Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6) ЗАПРАШАЮЦЬ: +ПЯТНІЦА, 6.12.24 – 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая), -у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне; ++СУБОТА, 7.12.24, -у 18:30 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем (ад 17:00 – нагода да Споведзі); +++НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 -у 10:00 гадз. Боская Літургія з […]

У Парыжы катэдра Нотр-Дам зноў адкрыецца 8 снежня з удзелам арцыбіскупа і прэзідэнта Макрона

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/world/18118-u-paryzhy-z-udzelam-artsybiskupa-yulrysha-i-prezidenta-makrona-katedra-notr-dam-zno-budze-adchynena-paslya-pazharu У Парыжы з удзелам арцыбіскупа Юльрыша і прэзідэнта Макрона катэдра Нотр-Дам зноў будзе адчынена пасля пажару У нядзелю 8 снежня, больш чым праз пяць гадоў пасля разбуральнага пажару, які здарыўся ў парыжскай катэдры Нотр-Дам 15 красавіка 2019 года, святыня зноў будзе пасвячана і адчынена для вернікаў і турыстаў.

Андрэй Крот заклікаў вернікаў быць вернымі Грэка-Каталіцкай Царкве і ўмацоўваць малітоўную еднасьць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У сваім казаньні а. Андрэй Крот заклікаў вернікаў быць вернымі Грэка-Каталіцкай Царкве, не зважаючы на цяжкасьці, якія сустракаюцца на нашым хрысьціянскім шляху, і праз гэта паказваць для сьвету нашую еднасьць і багацьце, якое ёсьць у Каталіцкай Царкве. Важна не зьвяртаць увагу на тое, як шмат нас, трэба пакінуць усе сумневы, як гэта зрабіў апостал Андрэй […]

Грэка-католікі Берасьця адзначылі сьвята апосталаў Пятра і Андрэя 30 лістапада

Грэка-католікі Беларусі #Царква

30 лістапада, у сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, грэка-католікі ў Берасьці адзначылі сваё парафіяльнае сьвята ў гонар сваіх сьвятых заступнікаў – братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу. Сьвяточную Боскую Літургію ўзначальваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), казаньне падчас сьвята прамовіў дэкан Заходняга дэканату БГКЦ айцец Андрэй Крот з Горадні. З […]

30 лістапада — Свята Св. Андрэя Першазванага, Апостала і заступніка Усходняй Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 30 лістапада Свята Св. Андрэя Першазванага, Апостала Андрэй быў родным братам апостала Пятра, рыбак, як і Пётр, які нарадзіўся ў Бэтсаідзе, горадзе на паўночным беразе Галілейскага возера. Андрэй стаў першым з пакліканых вучняў Ісуса Хрыста. Пасля крыжовай смерці Госпада святы Андрэй стаў сведкам Уваскрасення і Узнясення Хрыстова. Пасля дня Пяцідзясятніцы і Зыходу Святога Духа дванаццаць […]

30 лістапада ў Берасьці адбудзецца сьвята апостала Андрэя Першапакліканага ў грэка-каталіцкай парафіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У суботу, 30 лістапада – сьвята апостала Андрэя Першапакліканага. З гэтай нагоды шчыра запрашаем а 12-й гадз. усіх парафіянаў і нашых сяброў на парафіяльнае сьвята грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці ў гонар нашых сьвятых заступнікаў – братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу. Па традыцыі пасьля сьвяточнай Літургіі – брацкая агапа. Мяркуецца, сьвяточную Боскую […]

Ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/18096-ksjondz-kanonik-frantsishak-rudz-abrany-starshynjoj-pra-lennya-biblejskaga-tavarystva-belarusi Ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства ў Беларусі 20 лістапада на пасяджэнні Генеральнай канферэнцыі Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь старшынёй Праўлення гэтай арганізацыі быў абраны ксёндз канонік Францішак Рудзь.

Гісторыя беларускай Бібліі: ад царкоўнаславянскіх рукапісаў да выданняў Францыска Скарыны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯ.1⃣На тэрыторыі Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з’явіліся, верагодней за ўсё пасля хрышчэння Русі (986—988). На працягу многіх стагоддзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на царкоўнаславянскай мове. Вядомы дзясяткі рукапісаў XI—XV стст. на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваннем свяшчэнных кніг займалася Еўфрасіння Полоцкая (XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: Аршанскае, Полацкае, Друцкае Евангеллі, […]

21 лістапада — свята Уваходу ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы ў Усходняй Царкве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 21 лістапада – свята Уваходу ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэтае свята належыць да 12-ці вялікіх святаў Усходняй Царквы. У гэты дзень Царква святкуе прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме. Звесткі пра падзею Увядзення, якіх няма ў Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай «Протаевангелле Якуба». Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне […]

Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва і неагатычную капліцу з новымі дзвярыма

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#магілёў #sacral_unity #sacral_graveyard Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва.Гэтую неагатычную капліцу пачатку ХХ ст. вы, верагодна, успомніце. Яна неаднаразова з’яўлялася на канале. Самастойна ці ў кантэксце Берасцейскай уніі, бо ў 1996 годзе была асвечана як грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай.А вось на гэтым свежым здымку капліца паўстае з новымі пластыкава-шклянымі дзвярыма замест старых драўляных, […]