А калі чуюць ад нас Божае слова: «Калі ж вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Узнагароду заслугоўваеце тады, калі любіце сваіх ворагаў і тых, хто вас ненавідзіць» (пар. Мц 5, 46), – то, слухаючы, здзіўляюцца незвычайнай дабрыні. Аднак, калі бачаць, што мы не толькі не любім тых, хто нас ненавідзіць, але нават тых, хто нас любіць, тады абураюцца на нас, і праз гэта Імя Божае зневажаецца.
Таму, браты, калі мы выканаем волю Бога, нашага Айца, мы належым да духоўнай Царквы, якая існавала перш, чым узніклі сонца і месяц. Калі мы не будзем паслухмянымі волі Айца, да нас будуць адносіцца словы Пісання: «Дом Мой стаўся пячорай разбойнікаў» (пар. Ер 7, 11; Мц 21, 13). Таму выберам прыналежнасць да Царквы жыцця, каб мы маглі атрымаць збаўленне.
Гамілія ІІ ст.