У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матыв…

У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі.

У папярэдніх выпусках гутарка ішла аб тым, што піша гэты мысляр пра веру, Царкву, хрысціянскія сімвалы, матэрыялістычны светапогляд, духавенства, Бога, калі аналізуе творы Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Міхася Чарота, Кандрата Крапівы.

У гэтай перадачы гаворка пойдзе пра артыкулы Адама Бабарэкі, прысвечаныя творчасці Змітрака Бядулі.