КАШТОЎНЫ ДУХОВА ўдзел грэка-католікаў Беларусі ў БУДСЛАЎСКІМ ФЭСЦЕ: 5-6.07.2024. =Вернікі прыбылі з многіх грэка-каталіцкіх парафій Беларусі – у складзе розных пілігрымак; у Будславе апранулі майкі “Надзея не расчаруе”. =За дынамічны арганізацыйны “подзвіг” у рамках Пілігрымкі Полацк – Будслаў – дзякуем Ціграну. Каштоўны духова быў удзел вернікаў з Берасця, Івацэвічаў, Баранавічаў, Ліды, Віцебска, Магілёва… =Вельмі плённай […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Прыміце дары Духа Святога і адрадзіце душу праз веру, вучыць Св. Кірыла Ерусалімскі
Адкіньце старога чалавека, што падлягае сапсаванасці з-за падманлівых жаданняў. Вызнайце правіны і апраніцеся ў новага чалавека, які аднаўляецца праз пазнанне свайго Стварыцеля. Прыміце ў веры першыя дары Духа Святога, каб самі былі прынятыя ў вечныя сялібы. Прыміце таямнічы знак, каб Госпад ласкава прызнаў вас як сваіх. Далучыцеся да аўчарні Госпада, святой і разумнай, каб, будучы […]
Кіеўскі мітрапаліт Язэп Велямін Руцкі — заснавальнік развіцця Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Кіеўскі мітрапаліт Язэп Велямін Руцкі — адна з тых гістарычных постацяў, без вывучэння жыцця і спадчыны якіх немагчыма зразумець гісторыю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Прычым гаворка ідзе не толькі пра гісторыю перыяду яго жыцця — XVI-XVII стст., але і наступных стагоддзяў. Менавіта Руцкі заклаў трывалыя падмуркі будучага развіцця Царквы, якую яму было наканавана ўзначаліць, правёў шэраг […]
Пратэкст пра Айца, Сына і Духа Святога як крыніцы Царквы ў Святой Тройцы
Аб тым, што Айцец сапраўды з’яўляецца крыніцай, напісана ў прарока Ераміі: «Яны пакінулі Мяне – крыніцу жывой вады, каб вычасаць сабе калодзежы, калодзежы дзюравыя, што не могуць утрымаць вады» (Ер 2, 13). Пра Сына ж чытаем у іншым месцы: «Ты пакінуў крыніцу мудрасці» (Бар 3, 12). Пра Духа Святога: «Хто б піў ваду, якую Я […]
Ускладанне рызы Найсвяцейшай Багародзіцы ў знакамітай святыні Блахерна
Ускладанне рызы Найсвяцейшай Багародзіцы ў БлахернеУ знакамітай святыні Багародзіцы ў Блахерне, што некалі была ў паўночна-заходнім прадмесці Канстанцінопаля, з 458 г. знаходзілася рыза Найсвяцейшай Багародзіцы, а пазней у каўчэг з ёй паклалі таксама покрыва (мафор) і частку пояса Багародзіцы. Паводле падання рызу Багародзіцы перадаў з Палестыны ў Канстанцінопаль для імператрыцы Пульхерыі патрыярх Ерусалімскі Ювенал. Храмавы […]
Удзельнікі ўрачыстасьцяў у Берасьці атрымалі абразок і брашуру ад Апостальскага Адміністратара
Удзельнікі парафіяльных урачыстасьцяў у Берасьці атрымалі на памяць ад Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) з нагоды 50-годдзя ягонага сьвятарскага служэньня абразок з выявай іконы “Зыход Сьвятога Духа на апосталаў” з Заходняга Палесься (XVIII ст.) і нявялікую брашуру “Духоўныя настаўленьні” а. Аляксандра Надсана, перавыдадзеную да юбілейнага 2025 году. У ёй зьмешчаны кароткія […]
У Берасьці адзначылі парафіяльнае сьвята грэка-католікаў у гонар апосталаў Пятра і Андрэя
Сёлета, 29 чэрвеня 2024 г. парафіяльнае сьвята грэка-католікаў у Берасьці ў гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя – апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу, супала з сьвятам вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Урачыстасьці ў Берасьці ўзначальваў Апостальскі Адміністратар католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), які нядаўна адзначыў 50-годдзе свайго сьвятарскага служэньня. Павіншаваць супольнасьць грэка-католікаў з […]
Свята-Мікалаеўская царква ў Кажан-Гарадку пабудавана ў 1818 годзе
НАША ВЕРА.ГІСТОРЫЯ ХРАМАЎ БЕЛАРУСІ. СВЯТА-МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА. У чэрвені 1818 г. у Кажан-Гарадку (Лунінецкі раён) пабудаваная з дрэва Мікалаеўская царква. Пяцізрубны крыжова- цэнтрычнай кампазіцыі храм мае рысы стылю позняга барока. Унутры царква багата аздоблена паліхромнай драўлянай скульптурай і разьбой у стылі ампір (майстар І.Астапчык, пачатак 19 ст.). Двух’ярусны пазалочаны іканастас, галоўны алтар завершаны скульптурай Яна Хрысціцеля.
Госпад Ісус выбраў Пятра першым сярод Апосталаў і даў яму ключы Валадарства Нябеснага
Госпад Ісус – як ведаеце – перад сваёй мукаю выбраў вучняў і назваў іх Апосталамі. Сярод іх толькі аднаму Пятру было дадзена не аднойчы ўвасабляць паўсюдную Царкву, таму і пачуў ён словы: «Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага» (Мц 16, 19). Ключы атрымаў не адзін чалавек, але адзіная і паўсюдная Царква. Веліч Пятра вынікае з […]
Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны
АКАФІСТ святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны= ДНІ: VIII і IX НавеныДЗЕНЬ VIІІ (28.06)Кандак 8 (Паўла)Дасягнуўшы трэцяга неба дзякуючы праваце розуму і цялеснай чысьціні і будучы ўзбагачаным невыказнымі дараваньнямі, ты, блаславёны апостале Паўле, зышоўшы адтуль, узбагаціў нас, зьбяднелых, навучыўшы багаразуменьню. Дзеля гэтага мы, верныя Хрыстовыя, разам клічам: Алілуя. Ікас 8Мноства […]