«Жыццё блаславенствамі зводзіць Неба на зямлю», – сказаў Папа Францішак падчас Літургіі, якую ён узначаліў 6 сакавіка 2021 г. у халдэйскай катэдры св. Язэпа ў Багдадзе. Ён дадаў, што, калі мы жывем Ісусавымі блаславенствамі Нагорнай пропаведзі, “свет змяняецца”. Халдэйская Каталіцкая Царква – найбуйнейшая хрысціянская супольнасць у Іраку. Літургія, якую саслужылі больш дзесяці кардыналаў і біскупаў […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
7 сакавіка — памяць сьвятамучанікаў біскупаў Херсанэскіх
7 сакавіка – памяць сьвятамучанікаў біскупаў Херсанэскіх: Васіля, Ахрэмя, Капітоня, Яўгеня і інш. У часы цэзара Дыяклетыяна (284-305) біскуп Ерусалімскі Ярмон адправіў двох біскупаў абвяшчаць веру ў Хрыста: Ахрэма ў Скіфію і Васіля ў Херсанэс на Таўрыдзе (цяперашні Крым). Абодва загінулі мучаніцкай сьмерцю: Васіля ўкаменавалі юдэі, а Ахрэма над Дунаем забілі язычнікі. Пасьля прыйшлі абвяшчаць […]
Вучэнне Айцоў: Бог не адмаўляе дабра тым, хто Яго просіць
Вучэнне АйцоўДзе сэрца чалавека, там і яго скарб, таму і Бог зазвычай не адмаўляецца даць дабро тым, хто Яго просіць. Паколькі Госпад добры, асабліва да тых, хто на Яго спадзяецца, з усёй сілы прыпадзем да Яго ўсёй нашай душой і ўсім сэрцам, каб апынуцца ў Ягоным святле, убачыць славу Яго і цешыцца нябеснай асалодай. Дык […]
Трэцяя субота Вялікага посту — дзень асаблівага памінаньня памерлых
Трэцяя субота Вялікага посту гэта Бацькоўская (задушная) субота, дзень асаблівага памінаньня ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых. Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слуг Тваіх і пасялі іх у жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на іхнія правіны вольныя і міжвольныя, і […]
Апостал дня: не пакідайце спадзяваньня, якое дасьць вялікую ўзнагароду
Апостал дняБраты, успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў, то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі; бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая. Дык не […]
Евангелле дня: Ісус заклікае Левія і есць з мытнікамі і грэшнікамі
Евангелле дня Праходзячы, убачыў Ісус Левія Алфеевага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: “Ідзі ўслед за Мною”. І той, устаўшы, пайшоў услед за Ім. І калі Ісус узляжаў у доме яго, многія мытнікі і грэшнікі ўзляжалі з Ісусам і з вучнямі Яго; бо многа было іх, якія ішлі ўслед за Ім. І кніжнікі і […]
Прыповесьці на Вячэрні: справядлівасьць ратуе ад сьмерці
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постВусны праведнага кажуць мудрасьць, а язык распусны будзе зьнішчаны. З вуснаў праведнага цячэ мілае Богу, з вуснаў няверных – распуста. Агідная Госпаду мера няправедная, вага справядлівая даспадобы Яму.З высакамернасьцю прыходзіць ганьба, са сьціпласьцю – мудрасьць. Шчырасьць кіруе праведнымі, здрадлівых загубіць іхняя хітрасьць. У дзень гневу багацьце бескарыснае, […]
Чытаньне з кнігі Роду: каўчэг сеў на горах Арарацкіх і вада адступіла
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постДваццаць сёмага дня сёмага месяца каўчэг сеў на горах Арарацкіх. Вада ўсё асядала аж да дзясятага месяца. У першы дзень дзясятага месяца паказаліся вершаліны гораў. А пасьля сарака дзён Ной адчыніў акно зробленага ім каўчэга і выпусьціў ворана (пабачыць, ці адступіла вада з паверхні зямлі); і […]
Ісая на Шостай Гадзіне: дзень Гасподні прыйдзе як спусташэньне
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “На лысай гары узьнiмiцe сьцяг, усклiкнiцe баявым клiчам, дайцe знак рукoю, каб уваxoдзiлi праз каралeўскую браму. Я даў загад пасьвячаным Мнe: з прычыны Майгo гнeву Я паклiкаў маix вoяў, якiя цeшацца з Маёй славы”. Вoсь гoман на гараx, быццам сiла нарoду. Увага! […]
Вучэнне Айцоў: Бог заключыў запавет з народам на Харыве
Вучэнне АйцоўУ кнізе Другазаконня Майсей кажа народу: «Госпад, Бог наш, паклаў з намі запавет на Харыве; не з бацькамі нашымі паклаў Госпад запавет гэты, а з намі, хто тут сёння ўсе жывыя» (Дрг 5, 2-3). Чаму Бог не заключыў запавету з бацькамі? Бо «Закон быў устаноўлены не для справядлівых» (1 Цім 1, 9). Айцы […]