Сёння адзначаем Перадсвяцце Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы. Святы Атаназій Вялікі († 373) у …

Сёння адзначаем Перадсвяцце Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы.

Святы Атаназій Вялікі († 373) у сваёй пропаведзі называе Дабравешчанне першым сярод святаў, таму што яно пачынае збаўленне чалавечага роду. Аснова гэтага свята – гэта радасная падзея Дабравешчання, запісаная ў святога Лукі (1, 26-28). Дабравешчанне дае пачатак цэламу шэрагу вялікіх таямніц з жыцця Ісуса Хрыста і Яго Найсвяцейшай Маці.

Арханёл Габрыель пацвярджае тайну, няведамую і схаваную ад анёлаў; ён прыходзіць да Цябе, чыстая і добрая Галубка, выбраная з роду людзкога, і кліча: “Радуйся, Усесвятая, рыхтуйся прыняць словам маім Бога-Слова ва ўлонне Тваё”.

Сёння пачатак сусветнай радасці заахвочвае нас запяяць перадсвяточную песню; Габрыель прыходзіць да Дзевы з добрай весткаю, усклікаючы: “Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою!”