22 сакавіка – памяць св. Васіля, прасвітара Анкірскага Святы Васіль Анкірскі быў святаром у горадзе …

22 сакавіка – памяць св. Васіля, прасвітара Анкірскага

Святы Васіль Анкірскі быў святаром у горадзе Анкіры ў Малой Азіі.

Добра ведаючы вучэнне Хрыстовай Царквы, ён заўзята змагаўся з ерэтыкамі-арыянамі, заклікаючы сваіх парафіянаў захоўваць вернасць хрысціянскай веры.

За гэта Васіля выдалілі са святарства і забаранілі прапаведаваць. Аднак сваёй ахвярнай працай ён навярнуў да праўдзівай веру яшчэ шмат адступнікаў.

Падчас праўлення імператара Юліяна Адступніка Васіль быў зняволены як бунтаўнік, які падбухторваў народ супраць язычніцкіх ідалаў і ініцыятара зруйнавання язычніцкага алтара. На судзе ён мужна вызнаў сваю веру, за што быў жорстка закатаваны.

Васіль аддаў душу Богу ў цямніцы ў 362 г.