Чытаньне кнігі прарока Езакіеля на сьвята Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Так кажа Госпад: …

Чытаньне кнігі прарока Езакіеля на сьвята Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы

Так кажа Госпад: “Пасьля гэтых дзён, восьмага дня і пазьней сьвятары вашыя павінны прыносіць ахвяры цэлапаленьняў і вашыя мірныя ахвяры, і Я буду спагадлівы да іх”.

Тады завёў мяне да вонкавай брамы сьвятыні, што была зьвернутая на ўсход, але яна была зачыненая. І сказаў мне Госпад: “Нельга яе адчыняць, і ніхто не павінен уваходзіць праз яе, бо праз яе ўвайшоў Госпад, Бог Ізраіля. Дзеля гэтага яна павінна быць зачыненай. Толькі ўладар можа сесьці ў ёй для застольля. Але ўваходзіць ён павінен праз сені, што ля брамы, і той самай дарогай выходзіць”.

Пасьля павёў мяне паўночнаю брамаю да сьвятыні. Я глянуў, і вось слава Гасподняя напоўніла сьвятыню Гасподнюю. (43:27-44:4)

*Царква адносіць гэты тэкст да Найсьвяцейшай Багародзіцы, як той, што знамянуе Яе дзявоцтва, беззаганнасьць і нараджэнне Ёю Сына Божага.