Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Хто захоўвае запаведзі, зьберагае жыцьцё; хто ня дбае аб дарогах сваіх, памрэ.
Хто чыніць дабро беднаму, дае пазыку Госпаду, і Той яго ўзнагародзіць за ягонае дабрадзейства.
Карай сына твайго, пакуль ёсьць надзея, але ня бі яго да сьмерці.
Гняўлівы будзе пакараны: калі яго пашкадуеш, павялічыш няшчасьце.
Слухай рады і прымай навучаньне, каб быць мудрым у будучыні.
Шмат намераў у сэрцы людзкім, але воля Гасподняя зьдзейсьніцца.
Прывабнасьць чалавека – ягоная дабрыня; лепш бедны, як хлус.
Страх Гасподні вядзе да жыцьця: напоўнены ім кладзецца спакойны (і зло не сустрэне яго).
Лянівы руку сваю апускае ў міску, але цяжка яму яе да роту данесьці.
Калі ўдарыш насьмешніка, то і прастадушны стане разумнейшым; калі напомніш разумнага – яму веды прыбудзе. (19:16-25)