Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постХто сьцеражэ вусны свае і язык, ахоўвае жыцьц…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Хто сьцеражэ вусны свае і язык, ахоўвае жыцьцё ад суму.
Пыхлівы злодзей – блюзьнер імя яму – дзее ў запале пыхі.
Прагнасьць гультая заб’е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць; cкнара кожны дзень жадае нечага хціва; праведнік мілуе і дае, не шкадуючы.
Ахвяра нязбожных агідная, тым больш калі прыносіцца з благім намерам.
Хлусьлівы сьведка згіне; той, хто ўмее слухаць, умее і гаварыць.
Несумленны мае самаўпэўнены выгляд; праведны зважае на свае ўчынкі.
Няма мудрасьці ні розуму, ні добрай рады супраць Госпада.
Каня сядлаюць на дзень бітвы, але перамога залежыць ад Госпада.
Добрае імя лепшае за багацьце; добрая слава даражэйшая за золата і срэбра.
Багаты і бедны сустракаюцца: абодвух стварыў Госпад.
Разважны бачыць зло і хаваецца; недасьведчаныя ідуць і пападаюць у бяду.
Плод пакоры – страх Гасподні, багацьце, пашана і жыцьцё. (21:23-22:4)