Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Паступаць сумленна і справядліва – мілей Госпаду за кроў ахвяраў.
Горды погляд і бунтарнае сэрца – грунт для граху бязбожных.
Намеры працавітага прыносяць карысьць; сквапныя зазнаюць бяды.
Прыдбаньне скарбаў хлусьлівым языком – пустая марнасьць, што вядзе да сьмерці.
Насільле злых загубіць іх саміх, бо яны адмовіліся паступаць справядліва.
Крывая дарога злачынцы; нявінны паступае праведна.
Лепш жыць у куце пад страхою, чым у супольнай хаце са сварлівай жонкаю.
Душа грэшніка жадае зла: у ягоных вачох і прыяцель не знаходзіць ласкі.
Калі караюць насьмешніка, прасьцяк робіцца разумным; калі навучаюць мудрага, ён прымае навуку.
Праведны (Бог) назірае за домам злачынцы: злых Ён кідае ў няшчасьце.
Хто затыкае вушы на крык беднага, сам будзе крычаць бяз выніку.
Тайны дарунак суцішае гнеў, а злосьць лютую – падарак за пазухай.
Чыніць справядлівасьць – праведным радасьць, а ліхім жах.
Хто збіваецца з дарогі разважнасьці, будзе спачываць у таварыстве ценяў.
Хто любіць віно і аліву, той не разбагацее.
Бязбожны будзе выкупам для справядлівага.
Лепш жыць у пустыні, чым з сварлівай і злоснай жонкаю.
Дарагі скарб і аліва ў доме разумнага, але дурань змарнуе іх.
Хто шукае міласэрнасьці і справядлівасьці, знойдзе жыцьцё і павагу. (21:3-21)