Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Святы Жан Мары Віяннэй пра малітву як з’яднанне з Богам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Малітва з’яўляецца нічым іншым як з’яднаннем з Богам. Калі хтосьці мае чыстае сэрца і з’яднаны з Богам, адчувае шчасце і слодыч, якія напаўняюць яго, спазнае святло, якое незвычайна яго асвятляе. У гэтым цесным з’яднанні Бог і душа быццам разам выплаўленыя з аднаго кавалку воску, які ўжо ніхто не можа раздзяліць. Гэтае з’яднанне Бога са слабым […]

61-я гадавіна біскупскай хіратоніі Уладыкі Чэслава Сіповіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

4 жніўня 2021 – 61-я гадавіна біскупскай хіратоніі Уладыкі Чэслава Сіповіча 4 жніўня 1960 г. ў Мюнхене, на XXXVII Міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе, біскупскую хіратонію атрымаў а. Чэслаў Сіповіч МІС – першы беларускі грэка-каталіцкі біспуп пасля ліквідацыі структураў Уніяцкай Царквы на Беларусі ў 1839 годзе. Хіратонію ў храме св. Ганны ўзначаліў украінскі архібіскуп Іван Бучка (з Рыму) а разам з ім […]

Фабіян Абрантовіч склаў першыя манаскія абеты ў марыянскім кляштары ў Друі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 3 жніўня 1927 г. у марыянскім кляштары ў Друі першыя манаскія абеты склаў а. Фабіян Абрантовіч (1884-1946), каталіцкі святар усходняга абраду, архімандрыт, місіянер, доктар філасофіі, магістр тэалогіі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, адзін з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., тэарэтык і практык беларускага ўніяцтва, педагог. Як публіцыст выступаў пад псеўданімам Фабіч (Fabič). Па […]

Грэка-католікі Беларусі пачалі Успенскі пост

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Грэка-католікі Беларусі пачалі Успенскі пост 1 жніўня пачаўся самы малады з чатырох гадавых пастоў – Успенскі пост. З яго дапамогай вернікі рыхтуюцца да самага вялікага свята Найсвяцейшай Багародзіцы – яе Успення. «Такім чынам мы пераймаем пасты і малітвы Усячыстай Дзевы Марыі, якімі яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў яе святым Успенні». http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/vOyoUmYqLPI/index.php Грэка-католікі Беларусі […]

Успенскі пост рыхтуе вернікаў да свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 1 жніўня пачаўся самы малады з чатырох гадавых пастоў – Успенскі пост. З яго дапамогай мы рыхтуемся да самага вялікага свята Найсвяцейшай Багародзіцы, яе Успення. Такім чынам мы пераймаем пасты і малітвы Усячыстай Дзевы Марыі, якімі яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў яе святым Успенні. Першыя згадкі пра Успенскі пост мы маем толькі […]

Кароль Жыгімонт III пацвердзіў артыкулы біскупаў Кіеўскай мітраполіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 2 жніўня 1595 г. кароль Жыгімонт III пацвярджае ўсе артыкулы, прапанаваныя біскупамі Кіеўскай мітраполіі, прынятыя на Сінодзе ў Берасці 12 чэрвеня 1595 г., выкананне якіх залежала ад яго. Ад караля, акрамя ўмоў, складзеных у Наваградку ў 1594 г., чакалася зацвярджэння наступных артыкулаў: прызначэнне на пасады мітрапаліта і біскупаў толькі “рускіх” за паходжаннем пасля кананічных выбараў […]

Заклік збірацца разам, захоўваць Божыя запаведзі і рупіцца пра збаўленне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мы павінны зразумець ласкавы намер нашага Бога, бо мы ж разумныя. Ён прамаўляе да нас, бо не хоча, каб мы, імкнучыся да Яго, блукалі. Ён так прамаўляе да нас: «Ахвяра Богу – гэта скрушаны дух; сэрца, якое праслаўляе свайго Стварыцеля, – гэта водар для Госпада» (пар. Пс 51 [50], 19). Таму трэба нам, браты, рупіцца […]

Памяць святога Альфонса Лігуоры, заснавальніка рэдэмптарыстаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

1 жніўня – памяць св. Альфонса Лігуоры Св. Альфонс – заснавальнік Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (або рэдэмптарыстаў). Ён быў кананізаваны ў 1839 г., у 1871 г. быў вызнаны Настаўнікам Царквы, а ў 1950 г. – святым апекуном спаведнікоў і маралістаў а таксама хворых на артрыт.Грэка-католікі Беларусі з удзячнаcцю  Найсвяцейшаму Адкупіцелю Ісусу Хрысту ўзгадваюць служэнне рэдэмптарыстаў для дабра Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ды […]

Літургія анлайн: Нядзеля 10-я з грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў Лідзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Літургія анлайн: Нядзеля 10-я (Мц 17:14-23) Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 01.08.21, 11:00.   ****Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich – будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/RWRDCpmjshE/index.php Літургія анлайн: Нядзеля 10-я (Мц 17:14-23) » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў […]

У Таджыкістане адкрыты першы кантэмпляцыйны каталіцкі кляштар

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Першы кантэмпляцыйны кляштар з’явіўся ў Таджыкістане У Таджыкістане — сярэднеазіяцкай краіне, якая раней уваходзіла ў склад Савецкага Саюзу, — быў адкрыты першы кантэмляцыйны (сузіральны) каталіцкі кляштар. Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, кляштар знаходзіцца ў таджыцкай сталіцы Душанбэ, побач з адным з двух каталіцкіх касцёлаў у гэтай краіне з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Уся каталіцкая […]