Падзяку за захаванне – на пачатку 90-х гадоў ХХ ст. – рукапісаў беларускага перакладу БІБЛІІ легендарнага святара – а. Уладзіслава Чарняўскага (марыяніна) накіраваў архімандрыт Сяргей (Гаек) на рукі спадара Яўгена Андросіка. Гэта падзяка адносіцца да ўсіх маладых хрысціянаў (розных канфесій), які наведвалі ў Вішневе а. Уладзіслава, упарадкавалі скрыні з рукапісамі, пачалі кампутарны набор тэкстаў перад тым, як большасць гэтых тэкстаў была перададзена Біблейскаму Таварыству ў Беларусі. Запаў маладых беларускіх патрыётаў дапамог захаваць гэтыя каштоўныя тэксты.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ