Нунцый Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя з мінскімі грэка-католікамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Кожны мае права на існаванне». Нунцый Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя разам з мінскімі грэка-католікамі

У нядзелю 28 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў грэка-каталіцкую парафію святога і праведнага Язэпа ў Мінску.