У Гародні свята апостала Андрэя Першапакліканага – 30.11.2021 душпастыры грэка-каталіцкіх парафій Заходняга протапрэзбітарата правялі як Дзень малітвы і духоўнай рэфлексіі – у рамках праграмы “сінадальнага шляху”, што пад дэвізам “Коіноніа – удзел – місія” праходзіць ва ўсёй Каталіцкай Царкве. Увечары святаслужыцелі адслужылі святочную Боскую Літургію для вернікаў мясцовай парафіі, на якой з удзячнасцю Госпаду ўзгадалі шматгадовае служэнне ў Гародні а. Віктара Данілава.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ