Візіт Папы Рымскага Францішка ў Грэцыю=4 – 6 снежня 2021 Папа Францішак наведвае Грэцыю,якая адзнача…

Візіт Папы Рымскага Францішка ў Грэцыю
=4 – 6 снежня 2021 Папа Францішак наведвае Грэцыю,
якая адзначае 200-годдзе незалежнасці атрыманай
у 1821 г. Апостальскі візіт носіць дзяржаўны,
экуменічны і пастырскі характар.=

Апостальскі Экзарх для католікаў візантыйскага абраду ў
Грэцыі Уладыка Эмануіл (Emmanuil Nin) у Пастырскім лісце да
вернікаў звярнуў увагу, што Біскуп Рыма прыбывае і да
Праваслаўнай Царквы Грэцыі, каб падкрэсліць, што ўсе
хрысціяне – браты ў Хрысце, незалежна ад таго, ці жывуць у
Супольнасці Каталіцкай Царквы або Праваслаўнай Царквы.
Далей у Пасланні Уладыка Эмануіл напісаў:
“Гэта будзе перш за ўсё пастырскі, бацькоўскі і братэрскі візіт
Папы, Біскупа Рыма да Паўсюднай (Каталіцкай) Царквы, што
знаходзіцца ў Грэцыі, дыяцэзіі (епархіі) якой раскіданыя па
ўсёй тэрыторыі нашай Краіны. Царквы, якую складаюць
вернікі розных традыцый: лацінскія, грэцкія візантыйцы,
украінскія візантыйцы, халдэі, армяне. Вернікі, якія шануюць
свае традыцыі ды якія адчуваюць сябе членамі аднаго Цела
Хрыста […]. Няхай Госпад дае нам жыць у веры, надзеі і
міласэрнасці Евангелля гэты царкоўны момант ласкі для ўсіх
нас”.