Хрысьціянства — гэта гэта ня «сумная рэлігія», а, перш за ўсё, рэлігія надзеі, падкрэсьліў біскуп. К…

Хрысьціянства — гэта гэта ня «сумная рэлігія», а, перш за ўсё, рэлігія надзеі, падкрэсьліў біскуп. Кожны вернік, які прыязджае ў санктуарыюм, мае надзею на сустрэчу з Божай міласэрнасьцю, што ягоныя малітвы будуць пачутыя Богам. Уладыка Юры заўважыў, што, хоць арыгінальны абраз Маці Божай Гудагайскай мае зусім невялікі памер, аднак духоўна ён «аграменны», бо «нашая надзея дазваляе нам разумець, што Маці Божая прытуляе да свайго сэрца ня толькі маленькага Ісуса, але і кожнага з нас». Таму вернікі без засьцярогі могуць адкрыць перад Ёй свае сэрцы. Ён заклікаў вернікаў быць сьвятлом у гэтым сьвеце і несьці людзям – усім, хто вакол нас у нашым штодзённым жыцьці – надзею, любоў, дабрыню і цеплыню Бога. Надзею, якая не расчаруе, якая мае сваім вытокам Уваскрасеньне Хрыстова. Чалавек, які жыве з Богам і напоўнены надзеяй, сам становіцца надзеяй для іншых – падкрэсьліў ярарх.