
Лукашэнка і Пуцін на Валааме. Асноўнае
Кіраўнікі Беларусі і Расем на сёньняшніх перамовах згадалі вайну ва Ўкраіне, ультыматум Трампа, дрон, які ўпаў у Менску.
Асноўныя выказваньні Лукашэнкі:
(пра перамовы наконт заканчэньня вайны) «Трэба сядаць за стол і дамаўляцца, якія пазыцыі б ні былі. Ну не падабаецца ў Беларусі, ды хоць на Месяц, куды заўгодна. Але трэба садзіцца за стол і размаўляць, а ня кідаць камяні адзін у аднаго».
(пра падзеньне бесьпілётніка ў Менску 29 ліпеня) «Апошні, вы ведаеце, выпадак, калі ўжо ў Беларусь — 59 кіляграмаў выбухоўкі, начыненай шарыкамі і іншым. Ну, добра, ня выбухнуў. Ударыў па 10-павярховым доме, дзе жылі звычайныя простыя людзі. Таму гэта небясьпечная эскаляцыя. Нам трэба спыняць гэта. І рабіць гэта трэба асьцярожна».
(пра размовы з ЗША пра спыненьне паветраных атак) «Я кажу: Расея ў гэтым зацікаўленая і прэзыдэнт Пуцін. Але ж вы гэтага ня хочаце. Скажыце Зяленскаму, няхай на гэта ідзе, каб не было вось гэтых лятаючых апаратаў і на галаву людзям ня падалі».
(пра ультыматумы Трампа) «50, 60, 10 дзён. Так палітыка ня робіцца. Калі ён міру хоча, ён павінен падключацца акуратна, грунтоўна. Гэта ваеннае сутыкненьне. І ўказаць там не атрымаецца. Тым больш, ядзернай дзяржаве. Гэта проста сьмех выклікае».
(пра абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй) «У Стамбуле дамовіліся. Важныя пытаньні: абмен ваеннапалоннымі, параненымі і іншае-іншае… Я тэлефанаваў Уладзіміру Ўладзіміравічу і расказваў, што мы аднолькава да ўсіх ставімся. Ён гэта падтрымлівае. Людзі — і ўкраінцы, і расейцы — яны ж ваяры. Нехта паранены, нехта яшчэ чагосьці… Усіх ахвотных мы ў шпіталь адразу, калі тэрмінова трэба аказаць дапамогу. А такія людзі ёсьць».
(пра магчымае падключэньне Беларусі да мірных перамоў) «Мы даўно дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам. Калі трэба, ён заўжды скажа, падключыць Беларусь. І да працэсу, і да працэсаў».
Пуцін на перамовах выказаўся пра расейскія ракеты «Арэшнік» у Беларусі:
«І беларускія вайсковыя спэцыялісты, і расейскія абралі месца для будучых пазыцый. Цяпер ідзе праца па падрыхтоўцы гэтых пазыцый. Так што, хутчэй за ўсё, мы да канца году гэтае пытаньне закрыем».
Раней бакі ў Менску падпісалі дамову аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі. Абедзьве дзяржавы даўно гавораць пра разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі.
Здымак Пул первого
Кіраўнікі Беларусі і Расем на сёньняшніх перамовах згадалі вайну ва Ўкраіне, ультыматум Трампа, дрон, які ўпаў у Менску.
Асноўныя выказваньні Лукашэнкі:
Пуцін на перамовах выказаўся пра расейскія ракеты «Арэшнік» у Беларусі:
Раней бакі ў Менску падпісалі дамову аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі. Абедзьве дзяржавы даўно гавораць пра разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі.
Здымак Пул первого