59 кіляграмаў выбухоўкі? Экспэрты абвяргаюць словы Лукашэнкі пра дрон, які ўпаў у Менскуhttps://smar…

59 кіляграмаў выбухоўкі? Экспэрты абвяргаюць словы Лукашэнкі пра дрон, які ўпаў у Менску

https://smarturl.click/0BYmL

Лукашэнка заявіў, што бесьпілётнік, які ўпаў у сталічным спальным раёне нёс 59 кіляграмаў выбухоўкі. Паводле экспэртаў, бесьпілётнік з такім начыньнем стаў бы прычынай вялікага выбуху ў любым выпадку.

Мала які ўдарны бесьпілётнік у сьвеце можа несьці выбухоўку, большую за 50 кіляграмаў. Пра гэта Свабодзе распавёў вайсковы экспэрт Defense Express Іван Кірычэўскі.

«Дроны-камікадзэ зь вялікай ударнай часткай выкарыстоўваюць для ўдараў на невялікія адлегласьці. Маса баявой часткі і выбухоўка ў ёй — гэта розныя рэчы. Ёсьць яшчэ абалонка, дэтанатар, узрывальнік. Калі б там было 59 кіляграмаў толькі выбухоўкі, быў бы сур’ёзны выбух зь немінучымі параненымі. А там нічога не здэтанавала, бо там было небагата выбухоўкі», — кажа экспэрт.