Два гарачых і поўных верай сэрцаў – вучні Хрыста апосталы Пётр і Павел! Людзі са складанымі характар…

Два гарачых і поўных верай сэрцаў – вучні Хрыста апосталы Пётр і Павел! Людзі са складанымі характарамі, але поўныя Божай Любові і Духам Святым.
Заўтра, мы адзначаем дзень іх памяці і звяртаемся да іх, як да нашых настаўнікаў у веры. Дзякуючы іх пропаведзі мы з Хрыстом!
Заўтра таксама Дзень памяці беларускіх святых – надзвычай важная для нашай беларускай грамады свята. Нашыя святыя прыйнялі веру апосталаў такімі ж гарачымі і поўнымі Божай Любові сэрцамі, праз іх яна перадавалася з пакалення ў пакаленне ў беларускім народзе. Зараз наша чарага захоўваць, памнажаць і перадаваць Хрыстовую веру! Няхай жа па іх малітвах мы здолеем выканаць гэтую місію! Святыя апосталы Пётр і Павел, святыя суайчыннікі нашыя дапамагайце нам вашымі святымі малітвамі!
Сёння 28.06 у Суботу святочная Вячэрня з Ліціёй – 18.00
Заўтра ў Нядзелю 29.06 – Святая Літургія – 10.30