У нядзелю Ўсіх беларускіх сьвятых, 22 чэрвеня 2025 году, калі ў Беларусі адзначаюць Дзень усенародн…

У нядзелю Ўсіх беларускіх сьвятых, 22 чэрвеня 2025 году, калі ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці па ахвярах вайны і генацыду беларускага народу, Боскую Літургію ў грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці правіў Апостальскі адміністратар грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Напярэдадні ён разам з дыяканам Вячаславам Гарчаковым наведаў Берасьцейскую крэпасьць, дзе памаліўся за тых, хто там прыняў сьмерць у баях з нацыстамі і быў пахаваны ў крэпасьці і на гарнізонных могілках, і за ўсіх ахвяраў вайны з Берасьця і ваколіцаў.

Напрыканцы Літургіі ў храме сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя была адслужана ліцьця за тых, хто загінуў, баронячы сваю родную зямлю і народ, і за ўсіх нявінных ахвяраў гэтай страшнай вайны, якая забрала мільёны чалавечых жыцьцяў.