Гэта толькі чатыры прозвішчы. За кратамі па палітычных матывах, згодна з інфармацыяй “Вясны”, застаюцца 165 жанчын. Гэта толькі тыя, пра каго ведаюць праваабаронцы. Жанчын збіваюць, катуюць электашокерамі, шантажуюць дзецьмі, пагражаюць сэксуальным гвалтам. Жаночыя калоніі нагадваюць філіялы пекла на зямлі.
Пацукі лічаць жанчын слабымі, бо гэта такі стэрыятып, а лукашысты жывуць стэрыятыпамі. Слабых прасцей запалохаць, зламаць, а істотам у пагонах хочацца ламаць, каб адчуць сваю моц.
Але побач з гісторыямі пра здзекі і нечалавечыя ўмовы заўсёды ідуць гісторыі пра сілу і падтрымку. Вельмі ўразіў момант, калі Наталля Дуліна кажа, што лепш засталася б за кратамі, а замест яе вызвалілі б кагосьці іншага. Нават у пекле можна захаваць чалавечнасць, і гэта прыкмета не слабасці, а вялікай сілы.
Свабоду беларускім жанчынам!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!