Свята Сустрэчы Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ўсе цэрквы, акрамя армянскай, святкуюць 2 л…

Свята Сустрэчы Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ўсе цэрквы, акрамя армянскай, святкуюць 2 лютага

У цэнтры святкавання Стрэчання знаходзіцца падзея, апісаная ў Евангеллі паводле Лукі, калі Ісус на саракавы дзень пасля нараджэння быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе яго сустрэў праведны Сімяон.

У гэтым урыўку евангеліст Лука падкрэслівае захаванне ў сям’і Ісуса Закона Майсея. Згодна з законам, жанчына пасля нараджэння дзіцяці лічылася нячыстай, і таму яна павінна была прынесці ў ачышчальную ахвяру за грэх ягня, а калі яна не магла сабе гэтага дазволіць, то голуба або туркаўку (Ляв. 12). Акрамя таго, закон прадпісваў, каб кожны першынец мужчынскага полу быў прысвечаны Богу (Вых. 13, 12) для служэння ў святыні. Пазней гэтае патрабаванне распаўсюджвалася толькі на першынцаў з калена Левія, а за іншых першынцаў павінен быў быць выплачаны грашовы выкуп (Лік. 3, 12, Лік. 18, 15).

У Евангеллі паводле Лукі мы бачым, што Марыя і Язэп залічаны да бедных, якія не могуць прынесці ў ахвяру ягня, а толькі дзве туркаўкі: адну за Язэпа, а іншую за Марыю. Больш за тое, Лука, апавядаючы пра прынясенне Ісуса ў храм, ніякім чынам не ўказвае на тое, што Ісус быў выкуплены.

Прычына выяўляецца ў сустрэчы Ісуса з праведным Сімяонам. Ісус не той, хто патрабуе адкуплення праз ахвяру, Ён сам з’яўляецца Ягнём, прынесеным у храм як ахвяра на ачышчэнне ўсіх людзей. Сімяон сведчыць пра Ісуса як пра «Збаўленне і святло для асветы паганаў, і славу народу Твайго, Ізраіля», а таксама, ускосна, указвае на распяцце Ісуса, якое будзе «знакам, якому працівіцца будуць» і на «падзенне і паўстанне многіх».

Так разумеючы прынясенне Госпада ў Храм, свята Стрэчання, аб якім мы маем звесткі з IV ст., узнікла ў Царкве як завяршэнне цэлага цыклу калядных святаў, у якім з новай сілай раскрываецца прызначэнне Хрыстовага нараджэння праз Яго смерць і ўваскрасенне.

Этэрыя, паломніца ў Ерусалім у IV ст., указвае, што гэтае свята мае вялікае значэнне і адзначаецца «нібы Вялікдзень». У Ерусаліме яго тады называлі «40 дзён пасля Богаяўлення», таму што Богаяўленне і Раство ў Ерусаліме тады яшчэ святкавалі разам. У пропаведзях на гэтае свята, якія паходзяць з IV-V ст., адной з цэнтральных з’яўляецца тэма «ачышчэння». Ісіхій Ерусалімскі нават паведамляе, што само свята называецца «Святам Ачышчэння». Паводле Ісіхія, ні сам Язэп, ні Найсвяцейшая Багародзіца, ні Ісус не маюць патрэбы ў ачышчэнні, і таму гэта было ачышчэнне людзей праз пасрэдніцтва Ісуса Хрыста – ачышчальнай ахвяры, прынесенай у Храм за грэх.

Гэтае свята яшчэ называюць Стрэчаннем. З пропаведзі Кірылы Ерусалімскага мы бачым, што мелася на ўвазе не толькі і не столькі сустрэча Ісуса з праведным Сімяонам, колькі сустрэча кожнага вернага з Хрыстом. Сімяон, сустрэўшы Хрыста, узяў у свае рукі само Жыццё, а таму быў гатовы да пераходу ў іншае жыццё. Падобна і вернікі, ведзеныя Духам з радасцю, павінны выйсці са светачамі насустрач Ісусу, прыняўшы Яго.

Цікава ведаць, што ў VI стагоддзі свята Стрэчання было канчаткова перанесена