Уражаньні спрэчныя
Пачну з пазітыву.
хоць пазьней, чым трэба але пачалі актыўна гаварыць пра вобраз Беларусі. Альбо што зрабіць зь Беларусьсю. На першай панэлі амаль усе спікеры, далей таксама рэгулярна ўзгадвалі. Гэта добра. Адно каб пайшло далей за словы. І пытаньне камунікацыі такіх ідэяў. Часткова давольны, бо пра неабходнасьць казаць “што будзеш рабіць” пісаў ды гаварыў ужо гады з тры.
Вызнаньне нізкай стартавай пазыцыі. Актыўна праходзіў тэзіс пра палітычную бурбалку. Есьць вызнаньне і сэгментацыі (з абмежаным сегментам) актыўных апанэнтаў Лукашэнкі. Ёсьць вызнаньне таго што каб нешта зьмянілася трэба вылазіць за межы буралкі. Добры працэс.
Вызнаньне тэззы пра неаобходнасьць “адкрытасьці” Беларусі для грамадзянаў. Прынамсі на ўзроўні тэзаў ёсьць.
Тэза пра неабходнасьць думаць пра кадры, пра падрыхтоўку, пра асьвету. Без такога няма шляху да посьпеху.
Зь негатыву
Часта паўтаралася фраза “Беларусы” якія мусяць нешта зрабіць, нешта зразумець. Толькі некаторыя з выступоўцаў давалалі “беларусы ў Беларусі”. Гэта навочная ілюстрацыя расколу і стварэньня асобнай “культуры дыяспары”. Дзе выехаўшыя “першыя-лепшыя”, а астатнія… ну як выйдзе. Прычым далейшы ход дыскусіі паказваў абмежаваную абазнанасьць у працэсах унутры краіны.
Адсутнасьць жаданьня аналізаваць правалы. Траблы адбываюцца быццам бы “па незалежных абставінах”, а палітычны актыў белы й пухнасты. (У момант калі пішу гэта чую “дэмакратычныя сілы працуюць на найвышэйшым узроўні”. Класіка!!!!) І, адпаведна, жаданьне прысябечыць сябе пазытыў. Вызваленыя вязьні – вынік санкцыяў – тэза проста парадавала. Так, з аднаго боку ёсьць, але для любога працэсу ёсьць час і абставіны. Бачыць першае і ня бачыць другое – цікавая выбарковасьць успрыняцьця.
На фоне размовы пра бачаньне будучыні асноўная тэма пачатку – мабілізацыя тут і цяпер. Ці то на выбраны 2025 ці то на дапамогу палітычным арганізацыям дыяспары.
Па пытаньенях, размовах пра краіны ЕС бачнае жаданьне каб праблемы врашылі дарослыя дзядзі. Пачынаючы ад пана Латушкі (пра прыцягненьне да адказнасьці) сканчваючы пытаньнямі “абменнага фонду” і/ці пытаньнямі “як зрабіць каб міністры зацікавіліся беларусамі”. Дарэчы, па Латушку, ягоная прамова пра тое што “Ёсьць саюзнікі,няма партнэраў”, прымусііла пасьмяяцца. Бо саюзнікі – тыя хто ў саюзе. Гэта азначае маюць абавязкі адно да аднаго. Але то такое ))