Запрашаем вас на праваслаўнае Велікоднае багаслужэнне, якое сёлета адбудзецца ў ноч з 19 на 20 красавіка. Будзем сустракаць Хрыста і абдымацца! А яшчэ кожнаму з вас (хто прыйдзе і дастаіць да канца службы) мы падрыхтавалі маленькі Велікодны падаруначак ад нашага прыхода – прыгожае фарбаванае яйка 🙂
Чакаем!
Дзе: Vokiečių g. 20 (лютэранская царква) Калі: ноч з 19 на 20 красавіка, пачатак 23:30
Для тых, хто не зможа прыйсці, мы зробім трансляцыю на нашым ютуб-канале.
А! І яшчэ! Наконт асвячэння велікодных страў! У суботу цэлы дзень наша царква на Bokšto g. 4 (каля Карчмы) адчынена, і мы вас таксама чакаем. Прыносьце вашу ежу!
З любоўю і радасцю, Вашы святары – Аляксандр і Георгій.
PS: на фота яйкі, якія мы падрыхтавалі для раздачы на службе 🙂