А ці ведаеце вы назву “Навагрудак”?Уступ.У 2021-м я ўпершыню ўбачыў назву “Кернава”. Яна была нанесе…

А ці ведаеце вы назву “Навагрудак”?

Уступ.
У 2021-м я ўпершыню ўбачыў назву “Кернава”. Яна была нанесена па-літоўску на шкляной перагародцы IT-шнага офіса ў цэнтры Вільні.

Я запытаў Аліну, нашую IH-менеджэра, грамадзянку Літвы:
– Што гэта за назва?
– Першая сталіца ВКЛ, – адказала мне Аліна.
– А вы чулі пра Навагрудак? – задаў другое пытанне я.
– Не, – адказала мне Аліна.

Размова.
Сёння зранку, нарэшце, атрымалася сустрэцца і паразмаўляць з Zilvinas Svitojus.

Да сустрэчы пажадалі далучыцца ў якасьці слухачоў два грамадзяніна Літвы: Ruslan Adaškevič і літоўскі добраахвотнік палка Каліноўскага Albertas Glazauskas.

Размова адбывалася дзве з паловай гадзіны. Я ўпершыню за апошнія 1,5 гады змог, нарэшце,  пачуць кропку гледжання той часткі літоўскага грамадства, якая лічыць мяне “літвіністам”. Дзякуй за гэта, Zilvinas Svitojus.

Дагэтуль ніхто напрамую не змог задаць мне прамых пытанняў наконт маёй пазіцыі па тэме “літвінізма”. Адныя намёкі аб тым, што гадавое чаканне ўцякацтва звязана з гэтай тэмай.

За мяне прыдумвалі маю пазіцыю. Абмяркоўвалі выключна між сабой. Дадумвалі яе без майго ўдзелу. Чаго толькі не чуў я ў свой бок і…. глядзеў на гэта ўсё, як на прамаскоўскае вар’ятства, некампетэнтнасьць, фобію, накручаную да краю.

2,5 гадзіны. Іх хапіла, каб пачуць і самому агучыць тое, што не хацелі чуць і не гатовы былі мне прама агучваць 1,5 гады.

Высновы:
1. Кропкі гледжання па пытанню Навагрудка і Кернавы ў нас з Zilvinas Svitojus сышліся цалкам.

2. Умоўныя продкі Zilvinas Svitojus і умоўныя мае продкі былі паўнавартаснымі грамадзянамі ВКЛ. Беларусы не былі рабамі літоўцаў і наадварот. Адзінае, што мы, пакуль, не сышліся як называць агулам жыхароў ВКЛ. І як называць паасобку народы, насяляўшыя ВКЛ.

3. Я быў здзіўлены, але не прагучала: “беларусы скралі Пагоню”. Zilvinas Svitojus даведаўся, што я не планую захопліваць Вільню і з павагай стаўлюся да літоўскага герба “Віціса” і літоўскай мовы.

Шмат усяго было прагаворана. Не стаўлю мэтай перадаваць размову ў дэталях (бо перастраляем адзін аднога…жартую).

Галоўная мая выснова такая: НА МАРКЕРЫ ГЛЯДЗІ, АЛЕ ВЫСНОВЫ ПА ІМ БЯЗДУМНА НЕ РАБІ. Як не кожны расейскамоўны літовец ватнік – так не кожны беларус, які задае пытанне “Ці ведаеце вы назву “Навагрудак”?” літвініст.

Facebook – дрэнная пляцоўка, каб пачуць адзін аднога, маючы пазіцыі на грані супрацьстаяння.

Zilvinas Svitojus, падчас нашай размовы я не хаваў сваю пазіцыю, называў рэчы так, як іх бачу. (Спадзяюся, пачутае мною ад цябе таксама было агучана прама). Таму нажа ў спіну ад мяне чакаць не трэба. Калі мы і станем ворагамі, то я агучу гэта ў вочы.

Нож у спіну ўсадзіць той, хто лебезіць перад табой, бо пакуль слабы.

Спадзяюся, што ўзаемныя балявыя кропкі беларускай і літоўскай нацый будуць пераадолены і нашы народы будуць саюзнікамі ў сённяшнія часы расейскай навалы.

=17 красавіка 2025=