“У Баранавічах масавыя ператрусы і затрыманні”, – прачытаў я на “Вясьне”. – “канфіскоўваюць тэхніку, вязуць на допыты. Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ. Ёсць інфармацыя, што людзей вязуць праходзіць паліграф.
Таксама пацвердзілася інфармацыя пра тое, што тым, хто быў раней затрыманы альбо асуджаны па палітычных артыкулах, “прапануюць” здаць “біяматэрыял” – калі адмовішся, просяць прыйсці ў міліцыю і напісаць заяву на адмову ад узяцця біяматэрыялаў. Па словах тых, хто хадзіў, – там ім пагражалі зрабіць падазраваным па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціў.”
Пачуўшы такія навіны, зноў пераносішся з вайны за 600 кілометраў у родныя Баранавічы. Пачынаеш хвалявацца за сваіх блізкіх і паплечнікаў па пратэсту.
У гэты раз нікога з маіх знаёмых не затрымалі, але (праз другія рукі) мне паведамілі, што між іншым у затрыманых запытвалі ці ведаюць яны мяне.
#kus