Не падабаецца мне наш будынак школы, у якім мы размешчаны. У выпадку трапленьня ракеты – шанцаў выжы…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Не падабаецца мне наш будынак школы, у якім мы размешчаны. У выпадку трапленьня ракеты – шанцаў выжыць на 4-м паверсе школы, падлога якой вібруе нават ад чалавечых крокаў у іншым канцы калідора, імкнецца да нуля.

Сёньня ноччу рускіе выпусьцілі па нам тры ракеты. Злаецца, усе тры збіты СПА: дзьве да нас, адна – пасля нас. Наш будынак размешчаны за высокімі дамамі, што ўскладняе магчымасьць ракеты патрапіць у нас.

Ноччу чуў разрыў.. Мне здалося, што ракета трапіла кудысьці ў радыюсе аднаго кіламетра ад нас. Але нашы кажуць, што збіты ўсе ракеты. Хтосьці кажа, што адна трапіла ў жылы дом.

Сёньня з 10 да 18 я дзяжуру на ахове лякарні – праз 15 хвілін выязджаем.
#kus