Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік і актывіст «Маладога фронту» Віталь ТрыгубаўПра гібель В…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік і актывіст «Маладога фронту» Віталь Трыгубаў

Пра гібель Віталя з пазыўным «Вітушка» 24 кастрычніка паведаміў “Беларускі добраахвотніцкі корпус”. Паводле паведамлення, ён загінуў падчас выканання баявой задачы, прыкрываючы сваіх пабрацімаў з батальёна Hatred.

Віталь Трыгубаў быў адным з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 года выправіліся абараняць Украіну. Ён быў сябрам і сакратаром «Маладога фронту», ваяваў у падраздзяленнях «Волат» і «Тэрор».

У Беларусі ён неаднаразова зазнаваў палітычны пераслед.

Развітанне з Віталём адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і пабрацімам Віталя Трыгубава.