Яшчэ днём у мяне пачало балець горла. Мабыць, амікрон.Нашы хлопцы павальна хварэюць. У Віці “Лешага”…

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Яшчэ днём у мяне пачало балець горла. Мабыць, амікрон.

Нашы хлопцы павальна хварэюць. У Віці “Лешага” Савіча сетурацыя 86%.

У тры гадзіны ночы я прачнуўся з цалкам закладзеным носам. Заварыў гарбату. Зняў тэлефон з зарадкі і паставіў замест яго паўэрбанк зараджацца.

Прыйшоў “сусед па падлозе” “Лахвіч”. Зараз пахрапвае справа. Ён хварэў і ўчора не пайшоў з намі ў нарад на “Атэк”. Сёньня ноччу ён нясе варту на даху суседняй шматпавярхоўкі ў рэжыме дзьве гадзіны праз дзьве. Час ад часу бачыць адтуль трасеры – чэргі з трасіруючымі кулямі.

На падлозе злева ад мяне, пакуль я спаў, з’явіўся новы сусед. Праўда зараз ад яго застаўся толькі спальнік – мабыць на дзяжурстве.
#kus