Сёння – 231 год Трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай.Меней чым праз год па здушэньні паўстаньня Касцюшкі,…

Мінск Навіны

Сёння – 231 год Трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай.

Меней чым праз год па здушэньні паўстаньня Касцюшкі, 24 кастрычніка 1795 году, манархі Расеі, Прусіі і Аўстрыі, узгаднілі трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Ён стаў вынікам адміністратыўнага крызісу каралеўства, здрады часткі эліт і агрэсіўных дзеянняў суседніх дзяржаваў.

Продкі сучасных беларусаў у Рэчы Паспалітай абедзьвух народаў падвяргаліся прымусоваму апалячванню і акаталічванню. Гэта дазволіла Расійскай імперыі заваяваць сімпатыі часткі усходніх земляў РП пад нагодай абароны праваслаўя і рускіх.

Аднак, інкарпараваўшы сённяшнія беларускія землі (адценнямі зялёнага – на мапе), Расійская імперыя прынесла на іх дагэтуль нябачаны прыгонны гнёт, рэкрутчыну, русіфікацыю і татальнае бяспраў’е.

Пасля анэксіі Расійскай імперыяй беларускаму народу спатрэбілася яшчэ 123 гады, каб паўстаць у якасці палітычнага суб’екта.