Сёння дзень добраахвотніка ва УкраінеМы з гонарам сустракаем гэты дзень, бо Полк Каліноўскага — баявое падраздзяленне менавіта добраахвотнікаў. Мы ганарымся нашымі ваярамі, якія кожны дзень пацвярджаюць сваю адвагу, гонар і сумленне на полі бою дабра са злом. Лепшае віншаванне ад вас — устаць у нашы шэрагі.Стаць добраахвотнікам Палка Каліноўскага!
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Ваяры палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова знішчылі пасадку з кадыраўцамі
Знішчылі пасадку з кадыраўцаміПаказваем, як ваяры палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова знайшлі і знішчылі навалу жывой сілы акупантаў Падпісацца на канал
БПЛА батальёну Літвін дапамагаюць ваярам хутка дабрацца да цяжка даступных месцаў на фронце
БПЛА батальёну Літвін пад час выканання баявой задачы Звышпрахадзімыя матацыклы і квадрацыклы дазваляюць нашым ваярам хутка і непрыкметна дабрацца да цяжка даступных месцаў на фронце. Падпісацца на канал
12 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне Тадэвуша Касцюшкі супраць падзелаў Рэчы Паспалітай
12 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне Тадэвуша Касцюшкі супраць падзелаў Рэчы Паспалітай і за яе незалежнасць. Тадэвуш Касцюшка быў аб’яўлены Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Генеральным камандуючым паўстанцкімі войскамі ў ВКЛ стаў Якуб Ясінскі. Камендант Вільні ў час паўстання. Загінуў пры абароне Варшавы. 7 траўня 1794 г. Касцюшка выдае Паланецкі […]
Паліцыя затрымала і адпусціла людзей з нажамі і кастэтамі пасля абшуку ў Літве
“Почему ты на русском говоришь? Учи литовский! Я таких как ты убиваю!” …(працяг) І мы бачым, (я зняла на відэа), як іх проста ложаць (на зямлю) і пачынаюць абшукваць. У іх знайшлі нажы і кастэты, якія на руку насоўваюцца і на іх шыпы (так перадалі тыя, хто стаяў бліжэй). Паліцыя разбіраліся з імі хвілін 20. […]
У Вільні трое мужчын напалі на беларускіх і літоўскіх хлопчыкаў з пагрозамі і абразамі
“Почему ты на русском говоришь? Учи литовский! Я таких как ты убиваю!” Гэта гісторыя адбылася сёння, 11 сакавіка 2024-га, у раёне Белага маста ў Вільні. Распавядае 13-цігадовая дзяўчынка: “Нашы хлопчыкі, аднакласнікі, яны проста гулялі ў баскетбол. Яны нікога не чапалі, яны проста гулялі ў баскетбол ля Белага мосту. Мы іх убачылі, паздароўкаліся з імі і […]
Літва адзначае 34-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці 11 сакавіка
Літва адзначае 34-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці! Сёння, 11 сакавіка, ад імя клуба «Lićviny», мы выказваем найглыбейшыя віншаванні і найлепшыя пажаданні літоўскім сябрам. Ваша гісторыя натхняе нас і нагадвае аб важнасці барацьбы за свае правы і незалежнасць. У гэты знамянальны дзень мы жадаем Літве росквіту, міру і далейшага ўмацавання свабоды. Няхай сяброўства паміж нашымі народамі працягвае […]
За два тыдні вайны адбілі варожы штурм і падвялі вынікі Палка імя Кастуся Каліноўскага
Прайшло яшчэ два тыдні вайны За апошнія два тыдні было некалькі важных падзей• Адбілі варожы штурм і знішчылі мінамёт акупантаў.• Падвялі вынікі двух гадоў жыцця Палка• Закрылі вялікі збор на FPV дроны Больш падрабязна пра жыццё Палка глядзіце ў новым выпуску навін! Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @belarmy_bot- чат-бот тэлеграм@Rezbat_bot – бот для ўступлення […]
Сёння Дзень памяці Сымона Шыдлоўскага, ветэрана паўстання 1863 і харунжага Віцебскай зямлі
Сёння Дзень памяці Сымона Шыдлоўскага (XIX ст. – 10.03.1906) – харунжага Віцебскай зямлі, ветэрана паўстання 1863. Скончыў ваенную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Служыў у арміі Расейскай імперыі. Канец ваеннай кар’еры адбыўся ў 1861 годзе. Быў абраны харунжым Віцебскай зямлі. Падчас цырымоніі яму была ўручана Віцебская харугва. Сымон Шыдлоўскі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 г. (паўстанне Каліноўскага). Быў […]
Віншаванні полку Каліноўскага з двухгоддзем утварэння і пажаданні ўдалых задач
Віншую полк Каліноўскага з двухгодзем ўтварэння! Сам я ўжо не ў палку, але шлях, пройдзены мною ў батальёне “Волат” палка Каліноўскага застанецца са мной назаўсёды. Шлях гэты – адна з нематэрыяльных каштоўнасьцяў майго жыцця. Каштоўны ён тым, што падчас яго я: – БЫЎ РАЗАМ з хлопцамі, ўзяўшымі зброю, каб спыніць расейскую арду сёння ва Ўкраіне, […]