Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 1)Маляўнічыя краявідыТрэццяга лютага я, …

*

Люты. Бахмут.
Выбар пазіцыі. Як жа без яго.

(аповед 3)
(частка 1)
Маляўнічыя краявіды

Трэццяга лютага я, Б(уча), Ваяр і Г(ідра) выехалі ў Бахмут шукаць пазіцыю для сапага.

З сабой мы ўзялі сапог. Бо толькі выставіўшы яго на меркаванай пазіцыі, можна было зразумець на 100 адсоткаў ці падыходзіць яна для нашай працы па абранаму сектару.

Мы праехалі па кружной дарозе цэнтр Бахмута і спыніліся недзе ў прыватным сектары.

Пачалі шукаць пазіцыю.


Перада мной ляжалі бетонныя пліты, пакрытыя снегам – хтосьці падрыхтаваў іх для будоўлі свайго жытла. Але вайна змяніла ягоныя планы.

Справа стаяў двухпавярховы дом каля прыгожай пышнай елкі. Рэдкай з’явай для гэтых месц. Падстрэшша дома было пашкоджана ці то снарадам ці то мінай. Дрот на слупе побач быў перабіты аскепкамі.

Злева быў пусты ўчастках, агароджаны сеткай-раўбіцай. На дальнім яго краі рос хмызняк, за якім не было нічога бачна.

Але сама прыгажосьць адкрывалася між пашкоджаным домам і пустым участкам.

Адсюль адкрываўся маляўнічы краявід на ўсходнюю акраіну Бахмута, што ляжала ў нізіне пад намі.

Трохкутнікі падстрэшаў прыватных хат, што стаялі ў нізіне, займалі палову гарызонта. Сярод іх вылучаўся сваімі памерамі трохпавярховік. Другую палову гарызонту займала стэп, часткова схаваная ў зімовай імгле.

Стэп была разрэзана папалам ці то белай дарогай, ці то замерзлай ракой. Заледзянеўшае люстэрка возера з няроўнымі, ізрэзанымі берагамі раскінулася на ёй.

НЕДЗЕ ТАМ БЫЛІ РУСКІЯ.

(На фота: від на ўсходнюю частку Бахмута, 3-га лютага 2023-га года)