Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ Адным са сродкаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне я бачу …

*

ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ

Адным са сродкаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне я бачу добрыя словы, напісаныя ім на паперы, цікаўнасьць да іх быту, баявых задач (у рамках дазволенага) і патрэбамі.

Мяркую, што менавіта праз асабістую перапіску (з абавязковай зваротнай сувяззю ад добраахвотніка) беларусы, якія знаходзяцца далёка ад вайны змогуць паглыбіцца ў матывацыю асобнага добраахвотніка, ягоныя каштоўнасьці, перажыванні і патрэбы.

Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму – я буду вельмі задаволены. Калі не – я як мінімум паспрабаваў.

Падтрымліваць, пісаць пісьма добраахвотнікам я заклікаю ўсім беларускім добраахвотнікам, незалежна ад іх знаходжання ў складзе таго ці іншага падроздзела.

У гэтую нядзелю я вырашыў пачаць з тых хлопцаў, каго вельмі добра ведаю. З кім прайшлі абарону Бахмута восенню 2022-га – вясной 2023-га – групе “Палескія дэльфіны” (былое падраздзяленне ПТРК батальёна “Волат” палка Каліноўскага).

Але Вы, па жаданню, можаце напісаць у нядзелю пісьмо (альбо намаляваць малюнак) любому беларускаму добраахвотніку ва Ўкраіне будзь ён з палка Каліноўскага альбо з Беларускага добраахвотніцкага корпусу, альбо навогул аднаму вядомаму вам асабіста беларускаму жаўнеру у складзе ўкраінскага падроздзела.

Алоўкі, фарбы (гуаш), лісты паперы, ручкі і тэматычныя самаробныя канверты будуць Вам прадастаўлены.

Каб Вам лягчэй пісалася, я падрыхтаваў невялікую інфармацыю пра хлопцаў з “Палескіх дэльфінаў”, якая не будзе дэаноніць тых, хто хавае свой твар, але дапаможа Вам абраць “свайго героя”, якому Вы вырашыце напісаць у гэты дзень пісьмо.

Лагістыка дастаўкі пісем прадугледжана без Вашых матэрыяльных затрат.

Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы суполкі “Вольныя беларусы Вільні“, беларуска-украінскага цэнтра супрацы “Віснік” і, безумоўна, “Карчмы 1863”.

Да сустрэчы ў нядзелю ў “Карчме 1863” а 17 гадзіне.

28 красавіка 2024
17:00

Bokšto g. 2, Vilniaus