Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 3.1)Першым да сапага падыйшоў Ваяр.Ён ішоў хуткім кро…

*

Люты. Бахмут.
Зачахляем сапог.

(аповед 7)
(частка 3.1)


Першым да сапага падыйшоў Ваяр.

Ён ішоў хуткім крокам, памахваючы рукамі ў такт хады. На левай руцэ ён быў абазначаны зяленым скотчам (абазначэнне ўкраінскіх вайскоўцаў “свой-чужы”).

Ішоў без аўтамата.

Смачна сплюнуў у сухую траву і прыступіў да справы.

Першым чынам праверыў засцерагальнік на сапагу і толькі потым пачаў даставаць снарад з ягонага ствала.

Я стаяў на ўсялякі выпадак на адлегласьці трох метраў у мэтах бяспекі. Мала ці што здарыцца падчас маніпуляцыі са снарадам.

У маіх руках былі чахлы для пярэдняй і задняй частак ствала. Шалом, як і ў Ваяра, не быў засцегнуты на пражку. Аўтамат закінуў за спіну, каб не замінаў, але быў пад рукой.

З чацвёртага ўдару далонню па рукаятцы замыкальнага механізму Ваяр адкрыў казённую частку сапага і акуратна дастаў снарад з прыкручанымі да яго парахамі. Ён панёс снарад у наш будынак-схованку, дзе Б(уча) адкруціў параха і акуратна паклаў і іх і снарад у драўляную скрыню.

Я пачаў “апранаць” ствол сапога ў чахлы. Спачатку апрануў пярэднюю частку ствала. З яе вылятае снарад падчас нашай працы.

Раз ці два здараліся смешныя выпадкі, калі мы апраналі на ствол чахол падчас чакання каардынатаў цэлі, каб у дула не траплялі кроплі дажджу альбо снегу. А потым нам тэрмінова трэба было зрабіць стрэл і Ваяр нават не ўспамінаў пра чахол. І толькі потым, у канцы працоўнага дня мы, шукаючы чахол, разумелі, што ён, хай і не так далёка, але ляцеў у бок рускіх разам са снарадам.

(на відэа: Ваяр, Кусь і Г(ідра) зачахляюць сапог у канцы працоўнага дня. Бахмут, 3-га лютага 2023)