У гэты ж вечар, 5 красавіка 2023, мы пераехалі ў сяло Раскошнае. Раскошнага там не было анічога. Каля палуначы прыйшла інфармацыя, што рускія штурмуюць украінскія пазіцыі. Верагодны прарыў лініі фронту. “Магчыма трэба будзе з’язджаць”, – перадаў Д(жон) наратыў са штаба. – Якое з’язджаць – трымаць абарону трэба! – паўсур’езна, паўжартліва адрэагаваў я. Толькі што выгружаныя […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Згарэўшы дом каля медыкаў пасля учорашняга прылёта і размовы каля лазні
Хутка лес скончыўся і я ўбачыў згарэўшы ад учорашняга прылёта дом каля нашых медыкаў. Праз 200 метраў быў наш дом. Брама ў двор расчынена. Два нашых зялёных пакрытым прыліпшай зямлёй пікапа стаяць каля дома. Адзін з іх пакрыты рудой маскіровачнай сеткай. З-за рога дома чутна чалавечая гаворка. Каля расчыненай дзверы ў лазню там стаяць і […]
Аўтаматчыкі на матацыкле з каляскай забілі курыцу ля падворка ў зоне вайны
Надыйшоў час вяртацца дадому. Вярнуўшыся да крамы за якой стаяў помнік савецкаму жаўнеру, я працягнуў свой шлях па запланаванаму прамакутнаму маршруту. Злева ішоў лес. Справа – жылыя дамы ў адзін рад. Раз’езжаная цяжкай тэхнікай калея заходзіла ў лес. Тут, на прагаліне, відавочна, яна стаяла раней. Зараз засталася толькі кабіна савецкага грузавіка. Без колаў. На падстаўцы. […]
Разбурэнні ў вёсцы каля Славянска: дом пашкоджаны расейскім снарадам на галоўнай вуліцы
Каля помніка пралегла скрыжаванне дарог. За маёй спіной быў шлях па якому я прыйшоў. Налева ішоў мой прамакутны маршрут да нашага дому. Направа – дарога на фронт. Прама ішла галоўная вуліца вёскі. Тут можна было пабачыць нават двухпавярховыя блочныя дамы. Гэтай дарогай мы выязджалі на трасу, што звязвала Славянск з Бахмутам. Тут, на галоўнай вуліцы […]
У сялібе пашкоджаны дом №66 і помнік савецкаму жаўнеру з нацыянальным афарбаваннем
Далей пайшла больш пашкоджаная частка сяла: дом №66, тарэц якога пашкоджаны прылётам. На запусцелым участку аднаго з дамоў, напалову схавана паваленым драўляным плотам, надмагілле жаўнера савецкай арміі часоў другой сусветнай вайны: на адзіночным блакітным абеліску – срэбная зорка. Далей – брама з таблічкай з папярэджаннем на ёй ад імя сабакі: “Добегу до забора за 2 […]
Апошні вечар у Мінькіўцы: экскурсія па вёсцы пад Бахмутам у вясновы дзень
Знайшоўшы новае жытло, мы вярнуліся ў Мінькіўку сабраць рэчы. То быў наш апошні вечар там. У мяне было некалькі гадзін вольнага часу. Іх я вырашыў вытраціць на сваю першую і апошнюю паўнавартасную экскурсію па гэтай вёсцы пад Бахмутам, каб запомніць якой яна была ў той перыяд майго жыцця. Мой маршрут ішоў па прамакутнікам пралёгшай вясковай […]
У суседнім доме жылі штурмавікі ЗСУ, іх камандзір загінуў некалькі дзён таму
У суседнім доме жылі ЗСУ-шнікі. Штурмавікі. Іхні камандзір загінуў некалькі дзён назад. Частка з іх ужо з’ехала. Заставалася пару чалавек. Яны знаходзіліся тут з ягонымі рэчамі і чакалі пераброскі не то на ратацыю, не то на іншы накірунак фронта. Нам дазволілі засяліцца. Больш, таго праз пару дзён яны з’едуць і мы застанемся ўпяцерох: Кусь, Бача, […]
Клачко: Імперскія амбіцыі Расеі — агульны вораг беларусаў і ўкраінцаў
Клачко: У беларусаў і украінцаў адзін вораг сёння – імперскія амбіцыі Расеі Ветэран расейка-украінскай вайны, актывіст беларускай дыяпары Вільні Аляксандр “Кусь” Клачко распавёў Tg-каналу “Баста”, як ён бачыць будучыню Беларусі і Ўкраіны пасля падзення рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, што трэба рабіць ужо зараз, каб гэта будучыня стала магчымай, а таксама пра ролю, якую граюць беларусы […]
Аўтар апісвае ўражанні ад двухначоўкі ў хостэле ў Бачы пад Варшавай
Абставіны далі мне магчымасьць спыніцца на дзве ночы ў Бачы. Тут, у Варшаўскім хостэле, уражанне быццам мы зноў пад Бахмутам: Мінькіўцы альбо данбаскім Нью-Ёрку. Занялі кінуты жыхарамі дом. Бача гаспадарыць. Пабуджаны маім начным прыездам, частуе то смачным баршчом, то цудоўнай яечняй з гарнірам зранку… Адзінае, што сапага (СПГ-9) пасярод кухні не хапае… і Ваяра за […]
Дзякуй усім, хто дапамог сабраць неабходную суму для Юрася
Дзякуй тым, хто далучыўся да збору на дапамогу Юрасю Неабходная сума сабраная